БУ́ЛАХАЎ Міхаіл Гапеевіч (н. 22.7.1919, в. Маслакі Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Д-рфілал.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1940). У 1965—90 у БДУ, Мінскім пед. ін-це, адказны рэдактар час. «Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія». Даследуе праблемы сучаснай бел. мовы, гісторыю бел. мовы і яе ўзаемадзеянне з інш.слав. мовамі. Аўтар манаграфіі «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі» (1958), «Прыметнік у беларускай мове» (трохтомнага даследавання 1964), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV—XVII стагоддзяў. Ч. 2. Сінтаксічны нарыс» (1971), «Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс» (1973); кн. «Я.Ф.Карскі» (1981), біябібліягр. слоўніка «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (т. 1—3, 1976—78) і энцыклапедычнага слоўніка «Слова аб палку Ігаравым» у літаратуры, мастацтве, навуцы» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАХО́ЎСКІ Леанід Арсенавіч (26.4.1888, г. Харкаў, Украіна — 4.4.1961),
украінскі мовазнавец. Акад.АН Украіны (1939), чл.-кар.АНСССР (1946). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Праф. Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943—44) ун-таў. У 1944—61 дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Украіны. Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гіст., слав., укр. і рус. мовазнаўства. Шматлікія працы Булахоўскага прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрап. моў, узаемаадносінам балт. і слав. моў, слав., у т. л.бел., акцэнталогіі. Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946—52), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—5. Киев, 1975—83.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 61—78;
Л.А. Булаховский и современное языкознание: К 100-летию со дня рождения: Сб. науч. тр. Киев, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НСКІ Рыгор Андрэевіч (23.3.1876, С.-Пецярбург — 1937),
рускі мовазнавец-славіст. Чл.-кар.АНСССР (1925, чл.-кар.Рас.АН з 1921), Балг. (1929) і Польск. (1930) АН. Праф. Нежынскага гіст.-філал. ін-та (1909—15), Юр’еўскага (г. Тарту, з 1916), Саратаўскага (1920—24), Маскоўскага (з 1927) ун-таў. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Даследаваў параўнальную граматыку слав. моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне слав. пісьменства. Вывучаў і выдаваў помнікі слав. пісьменства («Граматы балгарскіх цароў», 1911, і інш.). Шэраг артыкулаў прысвяціў з’явам бел. мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трасина, дебри» (1928), «Аб канчатку -эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929) і інш.
Тв.:
Праславянская грамматика. Нежин, 1916.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 229—236;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Віктар Уладзіміравіч (н. 25.1.1924, г. Адэса, Украіна),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Адэскі ун-т (1948), з 1952 працаваў у ім. З 1960 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1994—96 у Мінскім лінгвістычным ун-це. З 1998 у Еўрап. гуманітарным ун-це (Мінск). Даследуе агульнае, слав. і прыкладное мовазнаўства. Аўтар кніг: «Славяна-германскае лексічнае ўзаемадзеянне найстаражытнейшай пары: (Да праблемы прарадзімы славян)» (1963), «Кібернетыка. Семіётыка. Лінгвістыка» (1966), «Славянская і індаеўрапейская акамадацыя» (1968), «Семіялагічныя асновы інфарматыкі» (1974), «Катэгорыі мовы» (1982), «Мова ў прасторы і часе: Да праблемы глатагенезу славян» (1983), «Універсальны семантычны код: УСК-3» (1984), «Этнагенез славян: Мова і міф» (1993), «Прарадзіма славян. Лінгвістычная верыфікацыя» (1998), сааўтар «Лексікі Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Раймонд Генрыхавіч (н. 17.8.1922, ст. Рубежная Луганскай вобл., Украіна),
бел. і рас.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1944), з 1944 працаваў у ім. З 1956 у Малдаўскай АН, з 1958 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та мовазнаўства Рас.АН, з 1964 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1966 у Рас.пед. ун-це імя А.І.Герцэна. Даследуе праблемы тэарэт. лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, інж. лінгвістыкі, лінгвадыдактыкі. Аўтар кн. «Мадэліраванне фаналагічных сістэм і метады іх параўнання» (1966), «Інжынерная лінгвістыка і тэорыя мовы» (1979), «Тэкст — камп’ютэр — чалавек» (1984) і інш.
Тв.:
Введение в математическую лингвистику. Мн., 1982 (разам з М.М.Лясохіным, К.Ф.Лук’яненкавым);
Методы автоматического анализа и синтеза текста. Мн., 1985 (у сааўт.);
Лингвистический автомат и его речемыслительное обоснование. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Аляксей Іванавіч (7.1.1857, Масква — 24.5.1929),
рускі і ўкраінскі філолаг, мовазнавец-славіст, палеограф і педагог. Акад. Пецярбургскай АН (1900; чл.-кар. 1893). Скончыў Маскоўскі ун-т (1878). Праф. Кіеўскага і Пецярбургскага ун-таў. Даследаваў праблемы параўнальна-гіст., слав. і рус. мовазнаўства, стараж.слав. пісьменнасці і палеаграфіі. Адзін з заснавальнікаў гіст. дыялекталогіі рус., бел. і ўкр. моў. Аўтар прац «Лекцыі па гісторыі рускай мовы» (1888), «Спроба рускай дыялекталогіі. Гаворкі велікарускія і беларускія» (1897), «Матэрыялы і даследаванні ў галіне славянскай філалогіі і археалогіі» (1910) і інш. Пры вывучэнні гіст. граматыкі, фанетыкі і лексікалогіі рус. мовы шырока выкарыстоўваў матэрыялы старабел. і стараўкр. пісьмовых помнікаў і нар. гаворак. Даследаваў пытанні этнаграфіі, гісторыі стараж. мастацтва і фальклору. Выдаў «Велікарускія народныя песні» (т. 1—7, 1895—1902).
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1978. Т. 3. С. 200—215.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЮ́Р (Saussure) Фердынанд Манжын дэ (26.11.1857, Жэнева — 22.2.1913),
швейцарскі мовазнавец. Вучыўся ў Жэнеўскім (1875), Лейпцыгскім, Берлінскім (1876—80) ун-тах. З 1881 праф. Парыжскага, з 1906 Жэнеўскага ун-таў. Даследаваў паходжанне індаеўрап. вакалізму («Пра першапачатковую сістэму галосных у індаеўрапейскіх мовах», 1879). У працах па літ. акцэнталогіі (1894—96) вызначыў (адначасова з П.Фартунатавым, але незалежна ад яго) характар націску і інтанацыі слова ў балт. мовах у суадносінах з аналагічнымі з’явамі ў слав. мовах (закон Фартунатава—дэ Сасюра). Самая значная праца С. — «Курс агульнай лінгвістыкі» (1916); у ёй выкладзены яго навук. погляды на мову як сістэму знакаў; прапанаваў стварыць спец. навуку пра знакі — семіётыку, увесці адрозненні паняццяў «мова» і «маўленне» і інш.Тэарэт. прынцыпы С. ў дастасаванні да мовы сталі метадалагічнай асновай розных кірункаў структурнай лінгвістыкі.
Літ.:
Слюсарева Н.А. Теория Ф. де Соссюра в свете современной лингвистики. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Аляксандра Аляксандраўна (н. 25.12.1946, в. Вялікія Тупалы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.мовазнавец. Д-рфілал.н. (1997), праф. (2000). Скончыла Томскі ун-т (1968). З 1968 у Мазырскім пед. ін-це, з 1969 у Гомельскім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Даследуе праблемы сучаснай і гіст. лексікалогіі літ. і нар.-дыялектнай мовы, пытанні стылістыкі і культуры маўлення, методыкі выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ. Аўтар манаграфіі «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996), «Зборніка практыкаванняў і тэкстаў па лацінскай мове» (1978, з Н.Старасценка), «Практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1984, з В.Ляшчынскай), зб. крылатых выслоўяў «Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач» (1997, з У.Анічэнкам), падручніка «Лацінская мова» (1999, з С.Лін), «Слоўніка-даведніка асабовых імёнаў» (2001, з Н.Фраловай), адзін з аўтараў «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫЧО́НАК Васіль Дзянісавіч (н. 24.2.1954, в. Луцішча Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел.мовазнавец, літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1980 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка (з 1998 праф., з 2001 дэкан). Даследуе пытанні бел. лексікалогіі і дыялекталогіі, граматыкі і фаналогіі мовы. Аўтар «Слоўніка амонімаў беларускай мовы» (1991), кніг «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)», «Лінгвістычныя аналізы» (абедзве 1997), дапаможнікаў па л-ры і мове для школ і абітурыентаў, сааўтар «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1, 1979, т. 3—5, 1982—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—3, 1993—96, т. 5, 1998), кн. «Асновы фаналогіі» (1998) і інш. Займаецца метадычнай распрацоўкай лінгвістычных аналізаў, займальнай філалогіяй («Займальная філалогія», 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Альбіна Мікалаеўна (н. 11.7.1929, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел.мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Д-рфілал.н. 1979). Праф. (1981). Скончыла Горкаўскі ін-т замежных моў (1951). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу франц. мовы, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Аўтар кніг «Да праблемы граматычнай формы граматычнай катэгорыі» (1972), «Структура і ўзаемадзеянне форм функцыянальна-семантычнай катэгорыі акалічнасці спосабу дзеяння ў сучаснай французскай мове» (1973), «Прамарфалагічныя адзінкі французскай мовы» (1975), «Нарысы-роздумы і цытацыі пра прагмасінтаксіс французскай мовы: імя і яго дэтэрмінатывы» (2000) і інш. Сааўтар «Практыкуму па тэарэтычнай граматыцы французскай мовы» (1986), кн. «Функцыянаванне і развіццё моўных сістэм» (1990), «Актуальныя пытанні мовазнаўства і інтэнсіфікацыі выкладання замежных моў» (1993), «Вучэбныя граматыкі нацыянальных моў» (1996) і інш.