страва з кавалачкаў мяса (часцей бараніны), нанізаных на металічны стрыжань (шампур) і засмажаных разам з кольцамі цыбулі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шпу́лька
(польск. szpulka, ад ням. Spule)
драўляны або металічныцыліндр, на які што-н. намотваецца (ніткі, шнур, дрот і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прэнт ’металічны прут; арматурнае жалеза’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. Дзярж., Жд., Сл. ПЗБ), прэнт ’качарга’ (Сіг.), ’шворан’ (Мат. Гом.), ’жалезны шпень, які падтрымлівае каптур над камінкам’ (івац., Нар. сл.), ’драўляная частка плуга’ (Выг.), ’мера паверхні (зямлі)’ (Бес.). З польск.pręt ’прут’. Гл. таксама прут, якое, відаць, паўплывала на развіццё семантыкі запазычанага прэнт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯРЧА́ЛЬНАЯ ПЕЧ, трубчастая печ,
прамысловая гарызантальная або крыху нахіленая печ цыліндрычнай формы, якая верціцца вакол падоўжнай восі. Прызначана для награвання матэрыялаў з мэтай іх фіз.-хім. апрацоўкі. Бывае на пылаватым, кавалкавым, вадкім ці газавым паліве, з эл. нагрэвам. Даўж. да 230 м, дыяметр да 7,5 м, прадукцыйнасць да 150 т/гадз гатовай прадукцыі.
Сыравіна або вырабы награюцца ў печы (прамым нагрэвам, праз сценку муфеля або камбінаваным спосабам), перамяшчаюцца пры вярчэнні яе корпуса і выгружаюцца. У награвальных вярчальных печах метал. загатоўкі падрыхтоўваюць да коўкі і штампавання; у тэрмічных праходзяць тэрмічную апрацоўку; у абпальных абпальваюць клінкер, руды, нярудныя матэрыялы, жалезарудныя акатышы і інш. Вярчальныя печы выкарыстоўваюць ў металургіі (напр., вельц-печы), цэментнай і хім. прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’ЕЗАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,
прыстасаванне для пераўтварэння мех. напружанняў у эл. сігналы (і наадварот) на аснове п’езаэл. эфекту (гл.П’езаэлектрычнасць, разнавіднасць вымяральнага пераўтваральніка.
Бываюць механаэл. і электрамех.; п’езапрыёмнікі, выпраменьвальнікі, генератары, рухальнікі (прыстасаванні перамяшчэння), трансфарматары (напружання, току, сілы, скорасці, ціску); вымяральныя. З вымяральных П.п. (датчыкаў) найб. пашыраны механаэл. і п’езарэзанансныя. У найпрасцейшых механаэл. П.п. пад дзеяннем мех. напружання (ціску, паскарэння, сілы) на паверхні п’езаэлемента (або іх групы) узнікаюць эл. зарады і адпаведная эрс, значэнне якой прапарцыянальнае мех. ўздзеянню. Імі вымяраюць у асн. хутказменныя мех. ўздзеянні. Выкарыстоўваюцца ў гідраакустыцы, ультрагукавой і лазернай тэхніцы, аўтаматыцы, тэлемеханіцы і інш.
П.А.Пупкевіч.
П’езаэлектрычныя пераўтваральнікі: а — вымяральны пераўтваральнік ціску (1 — гайка з дыэлектрыка; 2 — электрычны вывад 3 — п’езаэлемент; 4 — металічны электрод; 5 — ізалятар; P — ціск, які вымяраецца); б — п’езапераўтваральнік лінейнага паскарэння (1 — кварцавыя п’езаэлектрычныя рэзанатары; 2 — вакуумаваная поласць; 3 — інерцыйная маса; 4 — раздзяляльны сільфон; 5 — дэмпферавальная вадкасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зонд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Медыцынскі інструмент у выглядзе палачкі, трубкі і інш., які ўводзіцца ў глыбіню каналаў і поласць цела з дыягнастычнай ці лячэбнай мэтай. Хірургічны зонд.
2.Металічны шпень, бур для даследавання падглебы. Глебавы зонд.
3. Невялікі паветраны шар з самапішучым прыборам для вывучэння верхніх слаёў атмасферы.
[Фр. sonde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шток, ‑а і ‑у, м.
Спец.
1.‑у. У геалогіі — адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных парод, гіпсу, каменнай солі, радзей — рудных выкапняў.
2.‑а. У тэхніцы — металічны цыліндрычны стрыжань, які злучае поршань рухавіка з паўзуном. Кулямёт быў разбіты ўшчэнт, ссечан кожух, нібы агнём перарэзаны шток.Федасеенка.
[Ням. Stock.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчоўк,
1.‑у, м. Кароткі сухі гук ад стрэлу, дзеяння якога‑н. механізма і пад. Пад дахам, пачуўся кароткі металічны шчоўк — надта знаёмы гук аўтаматнага затвора, які адцягваюць на баявы ўзвод.Быкаў.
2.выкл.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць. Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаке́
(фр. plaqué = накладзены)
металічны выраб, пакрыты лісткамі высакароднага металу, або драўляны выраб з накладзенымі на яго пласцінкамі драўніны каштоўных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРАФІ́Т (ням. Graphit ад грэч. graphō пішу),
мінерал класа самародных элементаў; найб. пашыраная і ўстойлівая ў зямной кары паліморфная мадыфікацыя вугляроду. Мае прымесі газаў, вады, бітумаў, мікраэлементаў. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Структура слаістая. Звычайна цёмна-шэрыя да чорных ліставатыя, лускаватыя агрэгаты, канкрэцыі, суцэльныя масы. Бляск металічны. Цв. 1—2. Шчыльн. 2,2 г/см³. Тлусты навобмацак. Вогнетрывалы, не плавіцца пры нармальным ціску, т-ра сублімацыі вышэй за 4000 К. Электраправодны, хімічна ўстойлівы. Трапляецца ў магматычных і метамарфічных пародах. Разнавіднасці: графітыт — скрытакрышт. рознасць, шунгітаморфная рознасць. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці плавільных тыгляў, ліцейнай справе, у атамнай прам-сці, пры вытв-сці электродаў, алоўкаў, шчолачных акумулятараў, сухіх элементаў, кантактных шчотак. Радовішчы графіту ў Расіі, на Украіне, у ЗША і інш. На Беларусі вядомы рудапраяўленні графіту ў крышт. фундаменце. Графіт атрымліваюць таксама штучным шляхам — награваннем антрацыту без доступу паветра. Блокі з чыстага штучнага графіту выкарыстоўваюць у ядзернай тэхніцы, як пакрыцці для соплаў ракетных рухавікоў і інш.