РАМО́НАК (Chamomilla),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Р.: аптэчны, ці абадраны (Ch. recutita), і рамонкападобны, або пахучы (Ch. suaveolens). Трапляюцца ўздоўж дарог, на лугах, пашы, палях.

Аднагадовыя травяністыя пахучыя расліны. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя выш. да 80 см. Лісце перыстарассечанае. Суквецце — кошык, у якім краявыя кветкі язычковыя, белыя ці плёнчатыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Кошыкі дыяметрам да 2,5 см. Плод — сямянка. Таксама Р. называюць расліны з родаў нівянік, пірэтрум, пупок і інш., у якіх сярэдзінныя трубчастыя кветкі ў кошыку жоўтыя, а краявыя псеўдаязычковыя кветкі («пялёсткі») белыя. Сапраўдныя Р. — адналетнікі з канічным полым ложам суквецця і з сямянкамі, якія ў вільготным стане аслізняюцца. Лек., дэкар. расліны.

Рамонак: 1 — аптэчны; 2 — пахучы.

т. 13, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРАЦЭ́Й [ад грэч. anër (andros) мужчына + oikia жыллё],

сукупнасць мужчынскіх органаў кветкі — тычынак.

т. 1, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯЛЁСТАК,

ліст расліны, які эвалюцыйна трансфармаваўся; частка вяночка кветкі. Мае пераважна яркую афарбоўку.

т. 13, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

поли́ть сов., в разн. знач. палі́ць, мног. папаліва́ць; (долго, неоднократно) разг. папалі́ць;

поли́ть цветы́ палі́ць кве́ткі;

поли́л дождь палі́ў дождж;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цветки́ мн., уменьш.

1. кве́ткі, -так, ед. кве́тка, -кі ж., кра́скі, -сак, ед. кра́ска, -кі ж.;

2. см. цвет​ 3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рагі́ня ’вяргіня’ (ТС). Узнікла ад вяргі́ня ў выніку метатэзы і збліжэння са словам рог 1 (гл.), паколькі пялёсткі кветкі маюць форму, падобную на рожкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурнап’я́н, ‑у, м.

Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга вадзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацюрмо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

У выяўленчым мастацтве — малюнак або карціна, на якіх паказаны неадушаўлёныя прадметы ў пэўных суадносінах (кветкі, садавіна, дзічына і пад.). Сцены майстэрні былі скрозь увешаны карцінамі — пейзажамі, нацюрмортамі. Машара.

[Фр. nature morte — мёртвая прырода.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распу́снік, ‑а, м.

1. Той, хто вядзе распуснае жыццё. [Марфа:] — Нарабіў і ўцякаць? Распуснік! Загубіў маю дачушку! Загубі-іў! Савіцкі.

2. Разм. Свавольнік. Мінулай начы нейкі распуснік убіўся ў гародчык і палаташыў кветкі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святая́ннікавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да святаянніку. Святаяннікавыя кветкі. Святаяннікавы чай.

2. у знач. наз. святая́ннікавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных адна- і шматгадовых пераважна травяністых раслін, да якіх адносяцца святаяннік і іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)