АСТРАКІ́ЗМ (грэч. ostrakismos ад ostrakon чарапок),

у Стараж. Афінах у 6—5 ст. да нашай эры выгнанне з горада асобных грамадзян паводле рашэння нар. сходу (звычайна на 10 гадоў). Уведзены Клісфенам як мера супраць аднаўлення тыраніі і ўпершыню выкарыстаны ў 488/487 да нашай эры, пазней служыў мерай паліт. барацьбы. Пытанне аб астракізму штогод ставілася перад нар. сходам. Кожны, хто меў права голасу, пісаў на чарапку імя таго, каго лічыў небяспечным для народа. Падобнае да астракізму выгнанне грамадзян існавала ў Аргасе, Сіракузах і інш. гарадах. Пераноснае — выгнанне, ганенне.

т. 2, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЯРО́Д,

1) гаспадарчая пабудова на Беларусі; збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найб. пашыраны ў цэнтр. і паўн. раёнах. У фальварках азярод размяшчалі непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе ўсюды.

2) Бел. нар. гульня. Удзельнікі бяруць дугу за адзін канец, а другім стукаюць аб зямлю так, каб дуга, саспружыніўшы, пераляцела цераз азярод (адсюль назва). Пераможца той, у каго дуга пераляціць цераз азярод больш разоў.

Азярод на сялянскай сядзібе. Пач. 20 ст.

т. 1, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕК,

1) тое, што стагоддзе.

2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.

3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.

4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал. эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн. гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн. гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.

т. 4, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́РАД I Вялікі

(каля 73—4 да н.э.),

цар Іудзеі з 40 (фактычна з 37) да н.э. Тытул цара атрымаў ад рым. сената, але ўнутры Іудзеі карыстаўся амаль абс. уладай. Пашырыў тэр. свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў б. дзяржавы Давіда. Ператварыў Іерусалім у крэпасць. Бязлітасна душыў нар. хваляванні і знішчаў усіх, каго лічыў сапернікам, у т. л. ўласных дзяцей. Паводле хрысц. падання, даведаўшыся пра нараджэнне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлят у г. Віфлеем. Пазней імя І. набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязлітаснага чалавека.

т. 7, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКРАЛО́Г (ад грэч. nekros мёртвы + logos слова),

артыкул або нататка з выпадку смерці каго-небудзь, спосаб ушанавання памяці нябожчыка. Змяшчае асн. факты біяграфіі, прац. здабыткаў, адзначае заслугі памерлага перад грамадствам. У розных Н. выступаюць на першы план розныя грані жыцця і дзейнасці, духоўнага аблічча нябожчыка. Да Н. паводле жанру прымыкаюць вершы, напісаныя з выпадку смерці блізкіх аўтару людзей: «Над магілай друга» Я.​Коласа (на смерць Я.​Купалы), «Памяці Б.​В.​Платонава» Г.​Бураўкіна, «Смугою зажурыліся палі» С.​Грахоўскага (на смерць І.​Мележа).

А.​М.​Пяткевіч.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

знеасабля́ць

‘пазбаўляць каго-небудзь індывідуальных рыс, рабіць падобным да іншых; ставіць каго-небудзь ва ўмовы, у якіх ніхто асабіста не адказвае за даручаную справу’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. знеасабля́ю знеасабля́ем
2-я ас. знеасабля́еш знеасабля́еце
3-я ас. знеасабля́е знеасабля́юць
Прошлы час
м. знеасабля́ў знеасабля́лі
ж. знеасабля́ла
н. знеасабля́ла
Загадны лад
2-я ас. знеасабля́й знеасабля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час знеасабля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

знеасо́біць

‘пазбавіць каго-небудзь індывідуальных рыс, зрабіць падобным да іншых; паставіць каго-небудзь ва ўмовы, у якіх ніхто асабіста не адказвае за даручаную справу’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знеасо́блю знеасо́бім
2-я ас. знеасо́біш знеасо́біце
3-я ас. знеасо́біць знеасо́бяць
Прошлы час
м. знеасо́біў знеасо́білі
ж. знеасо́біла
н. знеасо́біла
Загадны лад
2-я ас. знеасо́б знеасо́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час знеасо́біўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шаржава́ць

‘апісваць, адлюстроўваць каго-небудзь, што-небудзь у манеры шаржу (шаржаваць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення); ісці на ворага (у ваеннай справе)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шаржу́ю шаржу́ем
2-я ас. шаржу́еш шаржу́еце
3-я ас. шаржу́е шаржу́юць
Прошлы час
м. шаржава́ў шаржава́лі
ж. шаржава́ла
н. шаржава́ла
Загадны лад
2-я ас. шаржу́й шаржу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шаржу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

повинова́ться сов. паслу́хаць (каго), паслу́хацца (каго); падпара́дкавацца (каму); несов. слу́хаць (каго), слу́хацца (каго); падпарадко́ўвацца (каму);

слу́шаю и повину́юсь слу́хаю і падпарадко́ўваюся;

все тела́ повину́ются зако́ну тяготе́ния усе́ це́лы падпарадко́ўваюцца зако́ну прыцягне́ння;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уподобля́ться

1. станаві́цца падо́бным (да каго, да чаго, на каго, на што); прыпадабня́цца (да каго, да чаго);

2. страд. прыпадабня́цца (да каго, да чаго); параўно́ўвацца (з кім, з чым); см. уподобля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)