адзін знайб. старажытных рым. аграрных багоў, што шанаваліся разам з багіняй Опс. Ушаноўваўся як абаронца запасаў збожжа, схаваных пад зямлёй. Яго падземны алтар адчынялі раз на год у час свята кансуалій, калі К. прыносілі ахвяры і наладжвалі ў яго гонар гульні і спаборніцтвы. Пазней кансуаліі зліліся са святам коннага Нептуна, а сам К. зпрычыны сугучча яго імя са словам «савет» (лац. consilium) лічыўся богам добрых парад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
з’іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Стаць інакшым, перайначыцца. Як быццам з’іначыўся свет уначы, Маўкліваю, летняй начною парою, І тыя, што клаліся мірна спачыць, Уранку Ўставалі, трымаючы зброю.Броўка.— Я намнога з’іначыўся і сам гэта бачу. З гэтай прычыны мне здаецца, што жыццё маё дома пойдзе нейк інакш, як раней.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРСЕІ́ДЫ,
адзін з самых яркіх метэорных патокаў. Радыянт знаходзіцца ў сузор’і Персея (адсюль назва). Назіраюцца штогод з 15 ліп. да 26 жн. (максімум 12 жн.). Вядомы з 830. Утвараюцца зпрычыны выкідаў рэчыва з каметы 109P/Свіфта—Тутля. Да 1979 давалі ў максімуме 70—80 метэораў за гадзіну, у 1990-я г. рэгістравалася да 1000 метэораў за гадзіну. П. — першы метэорны паток, для якога выяўлена сувязь з каметай (італьян. астраном Дж.Скіяпарэлі, 1866).
травяністыя расліны стэпаў і пустыняў, якія да часу выспявання насення набываюць шарападобную форму зпрычыны моцнага разгалінавання кветканосных парасткаў. Сцёблы каля асновы лёгка адломліваюцца, і ўся надземная маса, падхопленая ветрам, коціцца па зямлі (напр., кермек). Сярод П.-п. аднагадовыя (напр., ерыхонская ружа), двухгадовыя (напр., адзін з відаў разаку сям. парасонавых) і шматгадовыя (некалькі відаў цыбулі) расліны. Памеры П.-п. ад некалькіх сантыметраў да 1 м у папярочніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКІДА́ННЕ Ў НЕБЯСПЕ́ЦЫў крымінальным праве,
адно са злачынстваў супраць асобы. Выражаецца ў заведамым пакіданні без неадкладнай дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця або здароўя становішчы і пазбаўлена магчымасці да самааховы зпрычыны малалецтва, старасці, хваробы або сваёй бездапаможнасці ў выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць дапамогу гэтай асобе і быў абавязаны гэта зрабіць ці сам паставіў яе ў небяспечнае для жыцця або здароўя становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хвалява́цца
1. (праводнуюпаверхнюі г. д.) wállen vi, wógen vi;
2. (непакоіцца) sich áufregen;
хвалява́цца зпрычынычаго-н. sich über etw. (A) áufregen; sich (wegen G) be¦únruhigen;
3. (пранародныяхваляванні) rebellíeren vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Перахо́дзіны, перэхо́дзіны ’ўходзіны — свята, пачастунак зпрычыны перасялення са старой хаты ў новую’ (віл., ЛА, 3; ТС). Да пераход1 (гл.). Суфікс ‑ін‑ы характэрны для назваў традыцыйных абрадаў (Сцяцко, Афікс. наз., 43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫВЕРТЫ́КУЛ (ад лац. diverticulum дарога ў бок, адхіленне),
прыроджанае ці набытае выпучванне сценкі полага органа чалавека ў выглядзе мяшка. Найчасцей бывае Д. стрававода, мачавога пузыра, радзей — дванаццаціперснай кішкі, страўніка. Прыроджаны Д. звязаны з заганамі развіцця органа, набыты — зпрычыны ціску з поласці органа на яго сценку. Можа развівацца пры хваробах суседніх органаў. Запаленне сценак Д. — дывертыкуліт (катаральны, язвавы, флегманозны; магчымы прабадзенні Д.). Лячэнне залежыць ад лакалізацыі і цячэння Д., іншы раз хірургічнае.
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыла БДУ (1965). З 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазераў і аптычных сістэм, унутрырэзанатарнай спектраскапіі. Даследавала прычыны і ўмовы суіснавання некалькіх стацыянарных станаў (мультыстабільнасць), пераключэнне паміж імі з назіраннем гістэрэзісных з’яў, развіццё дынамічных рэжымаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з А.М.Самсонам, Н.А.Лойка).