цяжкія (у параўнанні з электронамі) элементарныя часціцы з напаўцэлым спінам і масай, не меншай за масу пратона; удзельнічаюць ва ўсіх вядомых фундаментальных узаемадзеяннях. Належаць да адронаў і складаюцца з 3 кваркаў, што і вызначае іх квантавыя лікі (дзіўнасць, чароўнасць, прыгажосць і інш.). Да барыёнаў адносяцца нуклоны, гіпероны і некаторыя рэзанансы.
Адзіны стабільны барыён — пратон, усе астатнія нестабільныя і паслядоўным распадам ператвараюцца ў пратон і лёгкія часціцы. Гэты эксперым. факт прывёў да ўвядзення ў 1938 новага квантавага ліку — барыённага зараду і ўстанаўлення закону яго захавання. Дакладнасць, з якой выконваецца закон захавання барыённага зараду, характарызуе ўстойлівасць пратона, эксперым. час жыцця якога перавышае 1032 гадоў, што ў сваю чаргу забяспечвае стабільнасць Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТУ́Ш (франц. cartouche ад італьян. cartoccio літар. скрутак, мяшочак),
скульптурнае ці графічнае ўпрыгожанне ў выглядзе дэкаратыўна акаймаванага шчыта або паўразгорнутага скрутка, на якім адлюстраваны герб, эмблема, надпіс. Адзін знайб. пашыраных дэкар. матываў у еўрап. мастацтве 15—19 ст. На Беларусі вядомы з 16 ст. У ліку першых К. гравюры з відамі Гродна Г.Адэльгаўзера, Нясвіжа і Клецка — Т.Макоўскага і інш.
Найчасцей выкарыстоўвалі ў арх. дэкоры (змяшчалі над параднымі ўваходамі ў палацы, дзе часта падтрымліваліся або фланкіраваліся скульпт. выявамі пуцці, анёлаў, звяроў, птушак, над уязнымі брамамі і інш.), надмагіллях, мэблі, ювелірных вырабах, дакументах, геагр. картах і інш. Выраблялі з розных матэрыялаў (камень, дрэва, метал, стук) і ў розных тэхніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фі́кус
(н.-лац. ficus)
вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. тутавых з суцэльным глянцавым лісцем і дробнымі беспялёсткавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках; у ліку відаў — баньян, інжыр, сікамор; на Беларусі вырошчваецца як пакаёвая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛАГАРЫФМІ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, адваротная паказальнай функцыі; адна засн.элементарных функцый. Вызначаецца формулай y = lnx Значэнне y Л.ф., адпаведнае значэнню аргумента x, наз. натуральным лагарыфмамлікуx. Графік Л.ф. наз. лагарыфнікай.
У матэм. аналізе разглядаюцца Л.ф. віду y = logax, звязаныя з y = lnx (асноўнай) суадносінамі logax = lnx/lna пры a > 0, a ≠ 1. Іх асн. ўласцівасці вынікаюць з уласцівасцей паказальнай функцыі і лагарыфма Л.ф. ў вобласці сапраўдных лікаў вызначана толькі для дадатных х, у вобласці камплексных лікаў — для любых сапраўдных і камплексных лікаў. Графік Л.ф. logax сіметрычны графіку паказальнай функцыі y = ax адносна восі Ox, праходзіць праз пункт (1, 0) і асімптатычна набліжаецца да восі Oy.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗІРА́ЛЬНЫЯ КАМІ́СІІ Рэспублікі Беларусь, органы грамадскага кантролю за дзейнасцю папраўча-працоўных устаноў. Створаны ў 1965 пры выканкомах раённых, гар. і абл. Саветаў і пры СМзліку дэпутатаў Саветаў, таксама прадстаўнікоў грамадскіх арг-цый і прац. калектываў. Склад Н.к. зацвярджаецца мясц. Саветамі. Іх дзейнасць рэгулюецца папраўча-працоўным заканадаўствам і Палажэннем аб Н.к. Асн. задачы: кантроль за дзейнасцю органаў, якія выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых работ з пункту гледжання захавання імі патрабаванняў заканадаўства, за арганізацыяй і правядзеннем выхаваўчай работы з асуджанымі, прыцягненне грамадскасці да перавыхавання асуджаных, назіранне за паводзінамі асоб у быце і на вытворчасці пасля адбыцця імі пакарання, аказанне дапамогі ім у прац. і быт. уладкаванні.
правіцель з дынастыі Цімурыдаў. Унук Цімура. У 1409 яго бацька Шахрух прызначыў У. правіцелем Самарканда. У., які захапляўся паэзіяй, мастацтвам і навукамі, ператварыў Самарканд у буйны цэнтр навукі і мастацтваў, згуртаваў каля сябе славутых тагачасных астраномаў (Казі-задэ ар-Румі, Гіяс ад-дзіна Джамшыда Кашані, Ала ад-дзіна Алі Кушчы і інш.) і пабудаваў адну знайб. абсерваторый сярэдневякоўя. Пры яго ўдзеле створаны «Зорныя табліцы», якія дакладна пазначалі размяшчэнне 1018 зорак і выкарыстоўваліся астраномамі, у тым лікуеўрап. да канца 16 ст. Пасля смерці бацькі (1447) У. вёў няўдалую барацьбу зінш. Цімурыдамі за вяршэнства ў дынастыі. У 1449 скінуты сваім сынам Абдулатыфам і неўзабаве забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫ́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — кастр. 1943 на тэр. Жлобінскага р-на з цэнтрам падполля ў в.Шчадрын. Налічвала 15 чал. (кіраўнікі Л.М.Жураўлёва, С.Дз.Трызна). У вер. 1942 падпольшчыкі наладзілі сувязь з групай І.А.Крышнёва, што прыбыла з-за лініі фронту і дзейнічала пад кіраўніцтвам Жлобінскага падп. райкома КП(б)Б і камандавання партыз. атрада «Смерць фашызму» брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Падпольшчыкі здабывалі партызанам звесткі разведкі, збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, учынялі дыверсіі (падарвалі будынак ням. камендатуры, рэгулярна мініравалі прасёлачныя дарогі і інш.). У ліку членаў падполля быў Герой Сав. Саюза С.П.Анішчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каржэ́й ’вельмі закарэлы, брудны’ (З нар. сл.), да корж (гл.). Суфікс ‑эй утварае некалькі тыпаў назоўнікаў, у тым ліку ад прыметнікаў і назоўнікаў (прасл.‑ejь) (SP, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куку́ць ’гліняная свісцёлка’ (Жд. 2). Структура словабалтыйская. Літ.kukutis у ліку іншых мае значэнне ’ўдод, Upupa epops’. Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з ’дудка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тахер, ст.-бел.тахеръ, тахоръ, тахръ ’адзінка ліку 12, тузін’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана праз ст.-польск.tacherзням.Tacher ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154; Брукнер, 563).