«Хаваншчына» (ад прозвішча кіраўніка кн. І.А.Хаванскага). Выклікана злоўжываннямі баярска-дваранскай адміністрацыі і ўціскам стральцоў з боку начальнікаў. Пачалося пасля смерці цара Фёдара Аляксеевіча (7.5.1682). Па патрабаванні стральцоў былі пакараны ненавісныя ім палкоўнікі. 25—27 мая стральцы, салдаты і гараджане, якіх падбухторвалі сваякі першай жонкі цара Аляксея Міхайлавіча баяры Міласлаўскія, расправіліся з прыхільнікамі Нарышкіных (сваякоў другой жонкі Аляксея Міхайлавіча — маці новага цара малалетняга Пятра I) і інш. асобамі, якіх лічылі віноўнікамі злоўжыванняў. Малалетні Іван V (сын Аляксея Міхайлавіча ад першага шлюбу) быў абвешчаны «першым царом», Пётр I — «другім царом», а іх сястра Соф я Аляксееўна — рэгенткай. Стральцы дамагліся ад ўрада значных прывілеяў, але працягвалі патрабаваць новых уступак. У 2-й пал. верасня Соф’я разам з абодвума царамі пакінула Маскву і накіравалася ва ўмацаваную Троіца-Сергіеву лаўру, дзе пачала збіраць дваранскае апалчэнне. Паўстанцы хацелі абвясціць царом кн. І.А.Хаванскага, але, пасля таго як той быў схоплены і пакараны смерцю (27 вер.), пагадзіліся на прапанаваную ўрадам амністыю і капітулявалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТА, мыт, цло,
грашовы збор, які бралі ў ВКЛ з мясц. купцоў за ўвоз з-за мяжы або вываз тавараў за мяжу і з іншаземцаў за продаж тавараў на мясц. рынках ці правоз іх па тэр. дзяржавы. М. аддавалі і некат. таварамі; кошт тавараў і суму М. з 15 ст. запісвалі ў мытныя кнігі. М. збіралі мытнікі ў спец. памяшканнях — каморах і прыкаморках, дзе тавары аглядалі і ацэньвалі. Да 15 ст. купцы плацілі М. і буйным феадалам, па землях якіх ішлі гандл. шляхі (гасцінцы). Пратэсты і скаргі гарадоў прымусілі вярх. ўладу ў 16 ст. пакінуць скарбу манапольнае права збіраць М. (часам яно перадавалася ў арэнду). У 1570 устаноўлены 2 стаўкі М.: мясц. купцы плацілі 1 грош з кожнай капы (г.зн. 60) грошаў у кошце тавару (1,7% агульнага кошту); замежныя — 2 грошы з капы (3,4% кошту). Да сярэдзіны 17 ст. сеймавыя пастановы павялічылі мытны збор у 3—4 разы. З сярэдзіны 16 ст. да 1764 ад платы М. за вываз прадуктаў са сваіх маёнткаў вызвалялася шляхта.
подбира́ть люде́й в аппара́т падбіра́ць людзе́й у апара́т;
подбира́ть моти́в на роя́ле падбіра́ць маты́ў на рая́лі;
подбира́ть под цвет падбіра́ць пад ко́лер;
подбира́ть ключ падбіра́ць ключ;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
éinheimsenvt
1) збіра́ць ураджа́й
2) перан. заграба́ць;
Erfólg ~ карыста́цца вялі́кім по́спехам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
éintreiben*vt
1) заганя́ць, убіва́ць, уганя́ць
2) заганя́ць (скаціну);
Stéuern ~збіра́ць пада́ткі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
versámmelnvt
1.збіра́ць, скліка́ць
2.~, sich збіра́цца, канцэнтрава́цца (напр., пра войскі)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мундзі́р ’ваеннае або цывільнае форменнае адзенне’, мундзяры́ ’бульба, звараная ў лушпайках’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Вешт., Сл. ПЗБ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 79), у якой мундир у XVIII ст. запазычана з франц.monture ’забеспячэнне’, магчыма, і з ням.Mundierung ’тс’ (Фасмер, 3, 9–10, параўн. с.-в.-ням.muntieren ’забяспечваць, рыхтаваць, збіраць (у дарогу), узбройваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пастарэў, састарэў. У Дашынай хаце .. [Пятра] ніхто не пазнаў. Даведаўшыся, хто ён такі, пастарэлая гаспадыня, вохкаючы і божкаючы, замітусілася па хаце, пачала збіраць пачастунак.Ракітны.Жвіровая ўезджаная дарожка неўзабаве вывела на падворак школы — наперадзе высіўся пышны, у два паверхі, але ўжо пастарэлы і запушчаны, з трэснутай па фасадзе сцяною старасвецкі палац.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sprzątać
незак.
1. прыбіраць;
sprzątać ze stołu — прыбіраць са стала;
2.збіраць; пратаць;
sprzątać zboże z pola — збіраць збожжа;
3.разм. забіраць; выхопліваць;
4.разм. прыбіраць, забіваць;
5.разм. упісваць; умінаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)