Смарка́ць, смарка́цца ‘ачышчаць нос’. Параўн. укр. сморка́ти, рус. сморка́ть(ся), стараж.-рус. смъркати, ц.-слав. смръкати, смръкъ ‘смаркачы’, польск. smarkać, smark ‘смаркачы’, в.-луж. smorkać, н.-луж. smarkaś, чэш. smrkati, славац. smrkať, серб.-харв. шмр́кати, славен. smŕkati, smŕk ‘соплі’, балг. смъ́ркам, макед. смрка, шмрка. Прасл. *smъrkъ, *smъrkati (або *smr̥kati) роднаснае літ. smùrgas ‘соплі’, smurkštintiзапэцкаць, забрудзіць’, лат. smurgât, новаперс. morg ‘соплі’; усё з і.-е. *smerk‑/*smerg‑ (параўн. сморгаць). Гл. Фасмер, 3, 691; Махэк₂, 562; Шустар-Шэўц, 1323; Сной₁, 586; Рэйзак, 586; Борысь, 562. Сюды ж смаркачы́ ‘соплі’, смарка́ч ‘малады нявопытны чалавек’, смаркуль ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забрудзіць, запэцкаць, выпацкаць, упэцкаць, запляміць, занасіць; абляпаць, заляпаць, запаскудзіць, урабіць, абрабіць, выквацаць (разм.); перавэдзгаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

wymazać

зак.

1. вымазаць, запэцкаць, выпэцкаць;

2. выкрэсліць; сцерці;

wymazać z pamięci — выкрэсліць (сцерці) з памяці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зма́заць, зма́зваць

1. (памазаць) inschmieren vt;

зма́заць тлу́шчам (in)ftten vt;

зма́заць але́ем (in)ölen vt;

зма́заць го́рла den Hals [die Khle] pnseln;

2. разм. (запэцкаць) beschmtzen vt, schmtzig mchen; beflcken vt (плямамі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

залі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ліло́; залі́; -літы; зак., што.

1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.

Рака заліла паплавы.

Сонечнае святло заліло пакоі (перан.: вельмі асвяціла). Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).

2. Абліць, запэцкаць вадкім.

З. сшытак чарнілам.

3. Затушыць вадой.

З. агонь.

4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.

З. вуліцу асфальтам.

З. каток.

5. Наліць, напоўніць чым-н.

З. гаручае ў бак.

|| незак. заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 і 5 знач.) і заліва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заліць, затапіць усё, многае. [Гораў:] — Што, шалее ў навальніцу Дняпро? [Іван:] — Рака з характарам.. Усе старыкі на пойме вадой пазалівае, унь той клін адрэжа. Караткевіч.

2. Абліць, запэцкаць якой‑н. вадкасцю ўсё, многае. Пазаліваць абрусы віном.

3. Затушыць вадой усё, многае. [Крывіцкі:] — Я трошкі заліў вадою збольшага, цяпер трэба пазаліваць гэтыя асмалкі. Лобан.

4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае. Пазаліваць дарогі гудронам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaszargać

зак.

1. запэцкаць; забрудзіць; зацягаць;

2. перан. запляміць; зганьбіць;

zaszargać dobre imię — запляміць добрае імя (рэпутацыю)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пафарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; зак.

Фарсіць некаторы час. [Тамаш:] — Чаму яна босая ходзіць?.. Каб чаравік[аў] у гразь не запэцкаць. А падыдзе пад мястэчка.., абуе чаравікі і пафарсіць па мястэчку. Чорны. // Пахваліцца, выстаўляючы што‑н. напаказ. Пан Вашамірскі захацеў пафарсіць перад госцем, ляснуў па баках жарабца канчуком і панёсся, як вецер. Бядуля. Учора было позна, і Кастусь не паспеў нагуляцца з ёю і пафарсіць, і маці адабрала планшэтку і схавала ў куфар, а яго пратурыла спаць. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́зать сов.

1. зама́заць, мног. пазама́зваць; (оконной замазкой) закітава́ць, мног. пазакіто́ўваць;

2. (запачкать) запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкваць, забру́дзіць, мног. пазабру́джваць;

3. перен. зама́заць;

зама́зать глаза́ зама́заць во́чы;

зама́зать рот зама́заць рот;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Непакаля́ны (непокаля́ны) ’незабруджаны, незапэцканы’ (Арх. ТС). Да пакалі́ць ’забрудзіць, запэцкаць; вымазаць’. Меркаванне Булыкі (Лекс. запазыч., 134) пра запазычанне ст.-бел. непокаляный (непокаланный, непоколяный) ’незаплямлены; бязгрэшны’ (1598) са ст.-польск. niepokalany ’тс’ грунтуецца, відавочна, на прыналежнасці да царкоўнай тэрміналогіі (параўн. niepokalane zaczęcie ’бязгрэшнае зачацце’ Брукнер, 214), аднясенні да польск. kał ’бруд, гразь’ і акцэнталагічных асаблівасцях слова, што, аднак, нельга лічыць дастаткова доказным: зыходны дзеяслоў калі́ць (каля́ць) ’мазаць, пэцкаць’ (гл.), з якога выводзіцца значэнне старабеларускага слова, мае праславянскі характар, а шырокае ўжыванне дзеяслова пакалі́ць (пакаля́ць) у народнай мове, у тым ліку і ў архаічных палескіх гаворках, якія дэманструюць значную ўстойлівасць у адносінах да польскіх запазычанняў, не дае падстаў прыняць выказанае меркаванне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)