імча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся. Цягнік імчыцца. □ Весела званілі трамваі, з шумам імчаліся па вуліцах машыны, людзі спяшаліся на работу. Якімовіч. Сытыя стаеннікі імчацца, Ад язды ўгінаецца зямля. Панчанка. Селянін без шапкі з ускудлачанымі валасамі віхрам імчаўся на шпаркім кані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mtfahren* vi (s) е́хаць ра́зам (з кім-н.);

fhren Sie mit? Вы е́дзеце з на́мі [са мной]?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).

2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.

•••

У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́рта, ‑ы, ДМ юрце, ж.

Пераноснае, крытае шнурамі або лямцам з конусападобным дахам жыллё з жэрдак у некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. Па пясках можна было ехаць сотні кіламетраў і не сустрэць ніводнага кішлака, ніводнай юрты. Васілевіч. У неба бялюткія выспачкі юрт Стрэшкамі вострымі цэляцца. Калачынскі.

[Ад цюрк. jurt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЕЯСЛО́Ў,

знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэс, што адбываецца ў часе. Паняцце працэсу аб’ядноўвае прыватныя значэнні фіз. дзеяння, руху, перамяшчэння, стану, адносін, выяўлення ці змены прыкметы. У бел. мове Дз. мае формы стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, зваротнасці і незваротнасці (гл. адпаведныя арт.). Дз. ўмоўнага ладу і прошлага часу абвеснага ладу маюць род — мужчынскі, жаночы, ніякі («ішоў», «ішла», «ішло»). Неспрагальныя формы Дз. — інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асобную групу складаюць безасабовыя Дз. («світае», «пацяплела», «шанцуе»).

У старабел. мове закончанае і незакончанае трыванні не проціпастаўляліся, але было болей форм часу (перфект. аорыст. плюсквамперфект, будучы I, будучы II і інш.), якія паказвалі закончанасць ці працягласць дзеяння; часцей ужываліся дзеепрыметнікі. Словаўтварэнне Дз. у сучаснай бел. мове надзвычай багатае прэфіксацыяй («ехаць — аб’ехаць — выехаць — даехаць — з’ехаць — наехаць — недаехаць — паехаць — пераехаць — прыехаць — уз’ехаць» і г.д.). Асн. сінтаксічная роля Дз. — быць выказнікам. Інфінітыў, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе выступаюць і ў ролі інш. членаў сказа. У залежнасці ад адносін да аб’екта Дз. падзяляюцца на пераходныя, якія спалучаюцца з прамым дапаўненнем («будаваць дом», «выпіць квасу», «гандляваць агароднінай»), і непераходныя («ісці», «бялець», «сталярнічаць»).

Літ.:

Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мове. Мн., 1968;

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

П.​П.​Шуба.

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pedal

[ˈpedəl]

1.

n.

пэда́ль f.

2.

v.

націска́ць на пэда́лі, працава́ць пэда́лямі

to pedal a bicycle — е́хаць на ро́вары

3.

adj.

пэда́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ветэрына́р (КТС, БРС), сюды ж сапсаваныя дыялектныя формы віціна́р, веціна́р (КТС, Сцяшк. МГ, Мат. Гом.), а таксама ветэрынарыя, ветэрынарны, ветэрынарскі. У бел. мову запазычана з рус. < ням. Veterinär < лац. veterinarius < лац. veterīnus ’цяглавая скаціна’ < першасн. veheterinus < vehereехаць’ (Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 78; КЭСРЯ, 78; БЕР, 1, 138; Голуб-Ліер, 506).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intend [ɪnˈtend] v.

1. хаце́ць, збіра́цца, нава́жвацца, мець наме́р;

She intended to catch the early train but missed it. Яна збіралася ехаць першым цягніком, але спазнілася.

2. мець на ўва́зе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

е, нескл., н.

Шостая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны «э» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «хлеб — хльэб»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «э», напрыклад, «мае — майэ», «здароўе — здароўйэ», «лье — льйэ», «п’е — пйэ», «ехаць — йэхаць». Вялікае Е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паганя́ты, ‑ага, м.

1. Той, хто паганяе запрэжаных жывёл; возчык. Ззаду сеў начальнік канвою і загадаў паганятаму ехаць. Галавач. Як ні гразіўся, ні сцябаў.. [коней] скураной пугай паганяты, як ні пяліся яны,.. воз не кранаўся. Мележ.

2. Той, хто падганяе на працы, наглядчык. [Дзед Банэдык:] — Паганятыя з бізунамі стаялі над каркам у кожнага... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)