РЭ́МЕК ((Remek) Уладзімір) (н. 26.9.1948, г. Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія),
першы касманаўт Чэхаславакіі. Герой Чэхаславакіі (1978). Герой Сав. Саюза (1978). Лётчык-касманаўт Чэхаславакіі (1978). Палкоўнік-інжынер (з 1995 у адстаўцы).
Скончыў Вышэйшае авіяц. вучылішча ў г. Кошыцы (1970), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1976). З 1976 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 2—10.3.1978 з А.А.Губаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-28» (першы ў свеце міжнар. экіпаж) па праграме «Інтэркосмас» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Ю.В.Раманенка, Г.М.Грэчка) з прыстыкаваным да яе касм. караблём «Саюз-27». Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пра́шчур ’далёкі продак, родапачынальнік, прапраўнук’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Ст.-бел.пращоръ ’нашчадак’, прашуръ ’продак’, пращуря ’нашчадак’. Рус., укр.пра́щур ’далёкі продак, родапачынальнік’, ст.-рус.пращур, пращюръ ’прапрадзед, прапраўнук’, польск.praszczur ’далёкі продак, прапраўнук’ (з усходнеславянскіх моў, Банькоўскі, 2, 760), plaskur ’прапрадзед’, praskuł, prazgulę ’прапраўнук’, ст.-польск.praskurzę, praszczur ’прапраўнук’, ст.-слав.праштоуръ, праштура ’прапраўнук’. Прасл.*pra‑sk(j)urъ > ’прапрадзед, родапачынальнік’ (рэканструкцыя Трубачова, История терм., 72 і наст.). Значэнне ’прапраўнук, г. зн. далёкі продак, але па сыходнай лініі’ лічыцца даследчыкамі другасным. Этымалогія выклікае спрэчкі. Трубачоў (там жа) услед за Бернекерам (IF, 10, 155) і Міклашычам (344) узводзіць слав. слова да і.-е. кораня *(s)kur‑ і параўноўвае з літ.prakūrė́jas ’продак’, ст.-ірл.caur, cur ’герой’, санскр.çávīra‑s ’магутны’, çūras ’моцны, герой’. Наяўнасць рус.щ (< skj) ён тлумачыць існаваннем гэтага і.-е. кораня з велярным k і магчымасцю чаргавання форм *(s)kour‑ і (s)keur‑ (як, напрыклад, у рус.гнус і гнюс). Пазаславянскія адпаведнікі (без ‑s) указваюць на тое, што тут было рухомае s. Фасмер (3, 356) параўнанні Бернекера і Міклашыча лічыць неверагоднымі, не прыводзячы контраргументаў. Другія версіі (супастаўленне з шурын, рус.чур меня!) адхіляюцца ім (там жа) па фанетычных прычынах. Гл. таксама Шаўр, Etymologie, 66–67 (тлумачыць неадрознасць назваў прабацькоў і праўнукаў); Банькоўскі, 2, 599 (выводзіць славянскія формы з і.-е.*prōskouros, *prōskeuros).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пра́ца, ‑ы, ж.
1. Працэс уздзеяння чалавека на прыроду; чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне матэрыяльных і культурных каштоўнасцей. Фізічная праца. Наёмная праца. Прадукцыйнасць працы. Прылады працы. □ Мірная праца і радасць шчаслівага сямейнага жыцця — вось яе светлы сённяшні дзень.Брыль.
2. Работа, якая патрабуе затраты фізічнай ці разумовай энергіі. Гануля была ў бацькоў адной дачкою і, яшчэ будучы дзіцём, дапамагала маці ў цяжкай сялянскай працы.Гурскі.
3. Вынік творчай, разумовай дзейнасці; твор. Друкаваная праца. Матэматычная праца. Лінгвістычная праца.//толькімн. (пра́цы, прац). Назва навуковых часопісаў, зборнікаў. Працы Інстытута Мовазнаўства Акадэміі навук БССР.
4. Тое, што і работа (у 4 знач.). Хадзіць на працу.
•••
Біржа працыгл. біржа.
Герой Сацыялістычнай Працыгл.герой.
Інспекцыя працыгл. інспекцыя.
Сізіфава праца — цяжкая да знясілення марная праца (ад імя міфічнага цара Сізіфа, прыгаворанага багамі вечна каціць на гару камень, які, дасягнуўшы вяршыні, падаў назад).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Савета (у 1 знач.), заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады. Савецкая ўлада. Савецкая дзяржава. Савецкая краіна. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Савецкі апарат.
2. Які мае адносіны да Краіны Саветаў, да СССР, належыць Краіне Саветаў. Савецкая канстытуцыя. Савецкі ўрад. Савецкая навука. Савецкая Армія. Савецкая літаратура. Савецкае студэнцтва.// Здабыты, зроблены, ажыццёўлены ў Краіне Саветаў. Савецкія аўтамабілі. Савецкія трактары. □ Прывітанне, Зямля! З касмастанцыі Першай Савецкай!Гілевіч.// Уласцівы Краіне Саветаў. Савецкая дэмакратыя. Савецкая законнасць. □ Работа рэдакцыі абумоўлена святымі прынцыпамі нашага савецкага друку — выступаць толькі з праўдай.Ракітны.// Уласцівы народу Краіны Саветаў. Савецкая ідэалогія. Савецкі патрыятызм. Савецкі быт. Савецкі ўклад жыцця. □ [Страмілін:] Ну, жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю.Крапіва.
•••
Герой Савецкага Саюзагл.герой.
Савецкая гвардыягл. гвардыя.
Савецкая сацыялістычная рэспублікагл. рэспубліка.
Савецкі народгл. народ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці. — Чаму, дзед Рыгор, так рана разагнаў рынак? — паспрабаваў пажартаваць Мікола.. — Аблава была. Дзве машыны народу нахапалі...Якімовіч.//перан.Неадабр. Набыць, атрымаць у якой‑н. колькасці. Нахапаць чыноў. Нахапаць заказаў. □ — Чаго ты смяешся? — абурана кідае Толя. — Герой! Нахапаў двоек ды пасмейваецца сабе!Бяганская.
2.перан.Неадабр. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АХІ́Л, Ахілес,
у грэчаскай міфалогіі геройТраянскай вайны, адзін з гал. персанажаў «Іліяды». Паводле падання, маці Ахіла, марская багіня Фетыда, каб зрабіць сына бессмяротным, пакупала яго ў свяшчэнных водах р. Стыкс. Толькі пятка, за якую яна трымала дзіця, засталася паражальная. Загінуў Ахіл ад стралы Парыса, што трапіла ў пятку (адсюль выраз «ахілесава пята»). Ахіл — улюбёны геройстараж.-грэч. мастакоў і паэтаў, яму прысвечаны шматлікія малюнкі на ант. вазах, пампейскія фрэскі, рэльефы рым. саркафагаў. Міф пра Ахіла стаў сюжэтам твораў жывапісцаў А. ван Дэйка, П.П.Рубенса, Дж.Б.Цьепала, Н.Пусэна, А.Іванава.
Да арт.Ахіл. Прыям просіць у Ахілеса цела Гектара. Мастак А.А.Іванаў. 1824.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЛЮШЭ́НКА (Дзмітрый Данілавіч) (2.11.1901, с. Новакузняцоўка Зернаградскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 20.7.1987),
савецкі военачальнік. Ген. арміі (1959). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1945), Герой Чэхаславакіі (1970). У арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1949). З 1925 у кав. часцях, потым у бранятанк. войсках. Удзельнік паходу сав. войск у Зах. Беларусь (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір механіз. і стралк. карпусоў, з кастр. 1941 камандуючы 5, 30, 1, 3-й гв., з 1944—4-й танк. арміямі. З 1945 на камандных пасадах у Сав. Арміі. У 1960—64 старшыня ЦК ДТСААФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЛЕПКА ((Nálepka) Ян) (псеўд.Рэпкін; 20.9.1912, в. Сміжані, Славакія — 16.11.1943),
арганізатар і кіраўнік славацкага партыз. атрада, які дзейнічаў на тэр. Беларусі і Украіны ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), Герой Славацкага нац. паўстання (1945). Скончыў афіцэрскую школу (1936). У Вял.Айч. вайну з 1941 у складзе войск марыянетачнага ўрада Славакіі на тэр. акупіраваных Беларусі і Украіны, нач. штаба 101-га славацкага палка. Створаная ім антыфаш. падп. група ў 1942 наладзіла сувязь з партызанамі і ў пач. 1943 перайшла да іх. Н. стаў камандзірам атрада партыз. злучэння А.М.Сабурава, які дзейнічаў у раёне Оўруч—Ельск—Мазыр—Алеўск. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́М,
у армянскім эпасе — герой, продак армян, які абараняў межы арм. зямель, уступаў у барацьбу з Мідыяй, Асірыяй і Кападокіяй. Іншыя народы яго імем называюць краіну армян: грэкі — Армен, іранцы і сірыйцы — Армені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РДЖУНА,
геройстараж.-індыйскага эпасу «Махабхарата», ідэальны воін, у якога сіла і мужнасць спалучаліся з высакароднасцю і велікадушнасцю. Некалькі гадоў выгнання Арджуна праводзіць на небе і дапамагае багам у бітве з нябеснымі дэманамі.