Гурга́н ’сухі пясчаны востраў сярод балота’ (усх.-палес., Яшкін). З курга́н (гл. значэнні гэтай лексемы ў Яшкіна). Яшчэ ў Яшкіна: гурда́н ’курган’ < курга́н (→ гурга́н, далей дысіміляцыяй двух «г», г — г > г — д, гурба́н).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАНКС (Banks),
востраў на З Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 64 тыс.км². Паверхня — раўніны і плато выш. да 762 м. Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць. Населены пункт — Сакс-Харбар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плавы́ня Плывучы востраў (Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
У́МНАК (Umnak),
гарысты востраў на Пн Ціхага ак., у архіпелагу Алеуцкія астравы (ЗША, штат Аляска). Пл. каля 2 тыс.км². Выш. да 2109 м (дзеючы вулкан Усявідава). Субарктычныя лугі, тундравая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДО́ТАВА КАСА́,
пясчаная каса ў паўн.-зах.ч. Азоўскага мора. Даўж. каля 50 км, шыр. каля 5 км. Паўд. расшыраная частка наз. Біручы востраў (да 1929 быў аддзелены ад касы вузкім пралівам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН-КАНА́РЫЯ (Gran Canaria),
востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў, тэр. Іспаніі. Пл. 1533 км². Выш. да 1949 м (г. Лос-Печас — Посадэ-лас-Ньевес). Гал. горад і порт — Лас-Пальмас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТО́ (Watteau) Жан Антуан (10.10.1684, г. Валансьен, Францыя — 18.7.1721),
французскі жывапісец. Працаваў таксама ў галіне графікі і дэкар. жывапісу. Вучыўся ў Парыжы ў К.Жыло і К.Адрана. Зазнаў уплыў П.П.Рубенса. У 1717 атрымаў званне акадэміка за твор «Паломніцтва на востраў Кіферу». Пісаў жанравыя карціны («Бівак», «Саваяр з сурком», 1716, і інш.). Пазней у творах на тэмы «галантных урачыстасцей» і тэатр. сцэн («Цяжкае становішча», «Свецкае кола ў парку», «Свята кахання», «Жыль» і інш.) канчаткова сфарміраваўся яго своеасаблівы стыль, адметны вытанчанай грацыёзнасцю вобразаў і інтымнымі настроямі. Паэтычнасцю вылучаюцца і яго малюнкі (аловак, сангіна).
Літ.:
А.Ватто. Старинные тексты / Сост. Ю.К.Золотов. М., 1971;
Герман М. Антуан Ватто. 2 изд. Л., 1984.
А.Вато.А.Вато. Паломніцтва на востраў Кіферу. 1717.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАДАЛКАНА́Л (Guadalcanal),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у групе Саламонавых а-воў. Пл. 5,3 тыс.км². Выш. да 2331 м. Нас. 63,3 тыс.чал. (1984). Здабыча золата. На Гуадалканале — сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы — Ханіяра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЭЛЕРЫ́Я (Pantelleria),
востраў у цэнтры Міжземнага м., у Туніскім прал., на ПдЗ ад Сіцыліі, у складзе Італіі. Пл. 83 км². Выш. да 836 м. П. — надводная ч. патухлага вулкана. Частыя землетрасенні. Сады, вінаграднікі. Порт — Пантэлерыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТЛЮ́ЦКІ ЛІМА́Н,
заліў Азоўскага м., аддзелены ад яго косамі Фядотава і Біручы востраў. Даўж. 46 км, шыр. каля ўвахода 12 км, найб.шыр. 16,7 км, глыб. 5—7 м. На зах. беразе — г. Генічаск (Украіна).