ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПРАНІКА́ЛЬНАСЦЬ,

велічыня, якая характарызуе здольнасць дыэлектрыка палярызавацца ў знешнім эл. полі. Уваходзіць у Кулона закон як велічыня, што паказвае, у колькі разоў змяншаецца сіла ўзаемадзеяння эл. зарадаў пры пераносе іх з вакууму ў дыэлектрык пры нязменнай адлегласці паміж імі. Для ізатропных дыэлектрыкаў Д.п. ε вызначаецца адным лікам (ε—скаляр), для анізатропных — сукупнасцю лікаў (ε—тэнзар). Нараўне з Д.п. ўласцівасці дыэлектрыкаў апісваюць дыэлектрычнай успрыімлівасцю x, якая звязана з ёй суадносінамі: ε = x + 1.

Д.п. — адна з асн. характарыстык дыэлектрыка, вызначаецца механізмам яго палярызацыі і залежыць ад палярызаванасці часціц (атамаў, малекул, іонаў), што ўваходзяць у яго склад. У непалярных дыэлектрыках Д.п. слаба залежыць ад т-ры; у палярных — залежнасць істотная, асабліва для сегнетаэлектрыкаў. Найб. пашыраныя метады вымярэння Д.п. заснаваны на вымярэнні ёмістасці кандэнсатара, запоўненага даследаваным дыэлектрыкам. Для газаў Д.п. роўна 1,0001—1,006, для вадкасцей — 1,8—81, для сегнетаэлектрыкаў — да 50000.

А.​У.​Шэлег.

т. 6, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫВІЗНА́ ў геаметрыі,

велічыня, якая характарызуе адхіленне крывой (паверхні) у наваколлі дадзенага яе пункта ад датычнай прамой (датычнай плоскасці). Вызначае скорасць павароту датычнай пры руху па крывой.

Няхай на крывой ёсць пункт М, дзе датычная стварае вугал α з воссю абсцыс, і пункт M′, аддалены ад M на адлегласць AS. Калі вугал датычнай у M′, роўны α+Δα, το сярэдняя К. дугі MM′ роўная Δα ΔS . Граніца сярэдняй К. пры ΔS→0 (калі яна існуе) наз. К. у пункце M. Велічыня К. акружнасці радыуса R адваротная радыусу, г. зн. 1 R . К. крывой y=y(x) роўная k = y″ [1 + (y′)​2]​−3/2. Аналагічна вызначаецца К. прасторавай крывой. Поўная К. паверхні роўна здабытку найб. і найменшай К. сячэнняў паверхні плоскасцямі, што праходзяць праз нармаль у зададзеным пункце. Поўная К. плоскасці роўная нулю, сферы — дадатная, аднаполасцевага гіпербалоіда — адмоўная.

Да арт. Крывізна.

т. 8, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

increment

[ˈɪŋkrəmənt]

n.

1) павелічэ́ньне n., рост -у m.

2) велічыня́ прыро́сту

3) Math., Comp. інкрэмэ́нт, прыро́ст -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

approximation

[ə,prɑ:ksɪˈməɪʃən]

n.

1) набліжэ́ньне n.

an approximation to the truth — набліжэ́ньне да пра́ўды

2) прыблі́зная велічыня́ у́ма, лік)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Таўшчыня́велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stwert, st-Wert m -(e)s, -e сапра́ўдная велічыня́, сапра́ўднае значэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usdehnung f -, -en

1) расця́гванне; расшырэ́нне

2) распаўсю́джванне

3) паме́р, велічыня́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Witläufigkeit f -

1) велічыня́, шырыня́

2) падрабя́знасць, шматсло́ўнасць (тлумачэнняў і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КО́ЛЬКАСЦЬ ЦЕПЛАТЫ́, цеплата,

фізічная велічыня, якая вызначаецца той часткай унутр. энергіі, што атрымлівае (аддае) цела (фіз. сістэма) у працэсе цеплаабмену без выканання мех. работы. К.ц. — функцыя працэсу змены стану цела, элементарная К.ц. δ Q = CndT, дзе Cn — цеплаёмістасць цела ў канкрэтным працэсе, dT — малая змена т-ры цела. Адзінка К.ц. ў СІджоўль. Гл. таксама Першы закон тэрмадынамікі.

т. 8, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́МПТАНАЎСКАЯ ДАЎЖЫНЯ́ ХВА́ЛІ,

фізічная велічыня, якая мае размернасць даўжыні і вызначае вобласць праяўлення рэлятывісцкіх квантавых эфектаў. Для элементарнай часціцы з масай m К.д.х. λ0 = ħ mc , ħ = h 2π — пастаянная Планка, c — скорасць святла ў вакууме. Назва звязана з тым, што λ0 вызначае змену даўжыні хвалі эл.-магн. выпрамянення ў Комптана эфекце на адпаведнай часціцы.

т. 8, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)