НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ВЫ́СТАВАЧНЫ ЦЭНТР «БЕЛЭ́КСПА» Пабудаваны ў 1989 у Мінску на праспекце Машэрава як павільён міжнар. выставак (кіраўнік аўтарскага калектыву арх. Л.Маскалевіч, арх. Г.Ласкавая, Г.Фядосенка, В.Капылоў, інж. Л.Валчэцкі, С.Майсеева, маст. Ю.Любімаў). З 1999 сучасная назва. Прызначаны для правядзення міжнар. выставак, навук.-тэхн. канферэнцый, кірмашоў, відовішчных мерапрыемстваў. Пяцівугольная ў плане выставачная зала (пралёт 70 м, унутр.выш. 10—17 м, пл. 3200 м²) перакрыта 5 гіпербалічнымі парабалоідамі, што надае збудаванню жывапіснасць і лёгкасць. Уключае таксама малую выставачную залу, распарадчы вестыбюль, адм.блок, залу для прэс-канферэнцый, кабінеты для камерц. цэнтра, пошту, міжнар. тэлефон, тэлеграф, кафетэрый і інш. Перад будынкам пастаўлена стэла (выш. 35 м) з гадзіннікам, завершаная скульптурай Меркурыя. Іл.гл. да арт.Архітэктура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІР»,
арбітальная станцыя для палёту вакол Зямлі; праграма яе распрацоўкі і запускаў да яе касм. апаратаў. Створана ў СССР на аснове арбітальнай станцыі (АС) «Салют». Прызначана для працяглай работы касманаўтаў, прыёму экспедыцый, правядзення навук. даследаванняў і эксперыментаў, у т. л. па міжнар. праграмах.
Базавы блок «М.» выведзены на арбіту 20.2.1986; яго даўж. 13 м, дыяметр 4,2 м, маса каля 20 т, аб’ём жылых адсекаў 100 м³. Мае 6 стыковачных вузлоў, што дало магчымасць прыстыкаваць да яго астрафіз. модуль «Квант» (1987), модуль дааснашчэння «Квант-2» (1989), тэхнал. модуль «Крышталь» (1990), даследчыцкі модуль «Спектр» (1995) і навук. модуль «Прырода» (1996). Стыковачны адсек на модулі «Крышталь» дае магчымасць стыкаваць «М.» з касмічным караблём (КК) «Спейс шатл» (ЗША). У арбітальны комплекс могуць уваходзіць 1 ці 2 пілатуемыя КК«Саюз», аўтам.трансп.КК«Прагрэс» і КК «Спейс шатл» (агульная маса каля 250 т; габарытныя памеры па восях 33 × 31 × 27,5 м; аб’ём герметычных памяшканняў больш за 400 м³; энергасілкаванне забяспечваецца сонечнымі батарэямі пл. больш за 100 м²). «М.» і ўсе модулі выводзіліся на арбіту ракетамі-носьбітамі «Пратон». Касманаўты і грузы дастаўляліся КК «Саюз Т-15», «Саюз ТМ-2» — «Саюз ТМ-28», трансп.КК «Прагрэс-М» (Расія) і КК «Аглантыс», «Індэвар», «Дыскаверы» (ЗША). Першы экіпаж «М.» — Л.Дз.Кізім і У.А.Салаўёў. На станцыі працавалі (да 29.8.1999) 103 касманаўты з 12 краін і Еўрап.касм. агенцтва, у т. л. 41 рас. (сав.) і 62 замежныя (з іх 44 з ЗША) касманаўты. Выканана (на 1.10.1999) 24 міжнар.касм. праграмы, 17 тыс. навукова-тэхн. эксперыментаў, дастаўлена 14 тнавук. абсталявання. З жн. 1999 «М.» знаходзіцца ў аўтам. палёце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБА́НАЎ (Андрэй Міхайлавіч) (10.8.1900, Масква — 18.2.1959),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1947). Скончыў школу 2-й студыі МХАТ (1922). У т-ры з 1924. У 1930—40-я г. рэжысёр Тэатра-студыі пад кіраўніцтвам Р.Сіманава, у інш. т-рах. У 1945—56 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя М.М.Ярмолавай. Выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (з 1948 праф.). Пастаноўкі класічных твораў («Вішнёвы сад» А.Чэхава, 1934; «Шалёныя грошы» А.Астроўскага, 1945; «Дачнікі», 1949, «Дасцігаеў і іншыя», 1952, М.Горкага) адметныя нечаканасцю, сучаснай трактоўкай канфлікту, сатыр. вастрынёй, яркай камедыйнасцю. Рэжысура сучасных п’ес вылучалася стрыманасцю, прастатой агульнага тону «Таня» А.Арбузава (1939), «Старыя сябры» Л.Малюгіна (1946) і інш. Дзярж прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТРО́Н [ад грэч. magnētis магніт + (элек)трон],
электравакуумная прылада для генерыравання звышвысокачастотных ваганняў, у якой электронны паток рухаецца ў перакрыжаваных пастаянных эл. і магн. палях.
Найб. пашыраны шматрэзанансныя М., з дапамогай якіх атрымліваюць вял. магутнасці ЗВЧ ваганняў. Яны маюць высокі ккдз і даволі простую канструкцыю. Магутнасць М. ў бесперапынным рэжыме складае дзесяткі кілават у дэцыметровым і дзесяткі ват у міліметровым дыяпазонах; у імпульсным рэжыме магутнасць М. дасягае 5 МВт у дзесяцісантыметровым дыяпазоне. Ккдз М. найб. высокі сярод ЗВЧ прылад і дасягае 83% у дэцыметровым дыяпазоне. Шырока выкарыстоўваецца ў радыётэхн. і прамысл. устаноўках (напр., у перадатчыках радыёлакацыйных станцый, генератарах ЗВЧ награвання). Гл. таксама Лямпа звышвысокачастотная.
А.А.Кураеў.
Многарэзанатарны магнетрон: 1 — анодны блок з рэзанатарамі 2 тыпу «шчыліна—адтуліна»; 3 — вывады падагравальніка катода 4; 5 — прыстасаванне вываду ЗВЧ-энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎМЫВА́КІН (Сяргей Барысавіч) (н. 17.4.1930, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кіргізія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна (1961). З 1961 працаваў у Душанбе. З 1967 у Мінску: гал. архітэктар праектаў, нач. аддзела ін-та «Белдзіпрагандаль», з 1990 кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі. Асн. работы: гандл. цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўт.), па Ракаўскай шашы (1934, у сааўт.) і ў жылым раёне Паўд. Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўт.), рэсп.спарт. комплекс «Раўбічы», Палац шахмат па вул. К.Маркса (1982, у сааўт.), рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (1990, абодва ў сааўт.) у Мінску; клуб-сталовая, мед.блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь» у Місхоры (Крым).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Зефі́р ’лёгкі ветрык’, ’гатунак тканіны’, ’гатунак цукеркі’. Рус.зефи́р, укр.зефі́р ’тс’. Ст.-рус.зефиръ ’вецер’ (з XII ст.) з грэч.ζέφυρος ’заходні вецер’. Націск у рус. з франц.zephir (< лац.zephyrus < грэч.) з канца XVIII — пачатку XIX ст. (Булахоўскі, РЯШ, 1954, 4, 12; Шанскі, 2, З, 91). Такі ж націск у першай бел. фіксацыі ў «Энеідзе навыварат»: зяхві́р (Шакун, Труды яз., 109). Фасмер, 2, 96; Гіст. лекс., 126; Блок–Вартбург, 673. Значэнне ’лёгкая тканіна’ (< ’адзенне’), верагодна, з зах.-еўрап. моў у XIX ст. у рус. > бел. Відаць, не раней і назва цукеркі. Абодва пераносы паводле лёгкасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
packet[ˈpækɪt]n.
1. звя́зак, звя́зка, па́чак; невялі́кі паке́цік;
a packet of books звя́зак кніг;
a packet of cigarettes па́чак цыгарэ́т;
a packet of sweets паке́цік (мяшо́чак) цуке́рак
2.BrE, infml ку́ча гро́шай;
That house cost me a packet. Той дом уляцеў мне ў капеечку.
3.comput.блок, паке́т да́ных
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ка́ртрыдж
(англ. cartrige)
1) кантэйнер для размяшчэння фарбавальнай стужкі і фарбавальнага рэчыва ў капіравальнай тэхніцы;
2) блок, які ўстанаўліваецца ў камп’ютэрнае ўстройства і змяшчае ў памяці пэўныя дадзеныя і праграмы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
нерухо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не рухаецца, застаецца ўвесь час на адным месцы. Нерухомы блок. □ Над нізінай нерухомы Звіс, як дым, туман.Колас.
2.перан. Які не змяняе свайго выразу. Нерухомым позіркам .. [Міколка] углядаўся ў блакітнае неба.Лынькоў.
3. Які складаецца з зямельнага ўчастка, будынка (пра маёмасць). Нерухомая маёмасць./узнач.наз.нерухо́мае, ‑ага, н.[Маханько:] — Раз.. [калгаснік] гаспадар нашых тысяч гектараў, гаспадар усяго нашага, як кажуць, рухомага і нерухомага, то ён ночы не даспіць, а падумае, што куды зручней павярнуць, як што лепш зрабіць.Кулакоўскі.
4. У граматыцы — які не мяняе свайго месца (пра націск).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)