аксігенатэрапі́я

(ад аксіген + тэрапія)

штучнае ўвядзенне кіслароду ў арганізм чалавека з лячэбнай мэтай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Körper m -s, -

1) ту́лава, це́ла, ко́рпус, аргані́зм;

am gánzen ~ zíttern дрыжа́ць усі́м це́лам

2) фіз., матэм. це́ла, рэ́чыва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗААСПО́РА (ад заа... + спора),

зоаганідый, рухомая клетка (спора) водарасцей і некаторых грыбоў, якая служыць для бясполага размнажэння і рассялення. Утвараецца ў аднаклетачным органе — зоаспарангіі. У адрозненне ад тыповай расліннай клеткі пазбаўлена шчыльнай абалонкі. У многіх водарасцей З., акрамя храматафору, маюць таксама чырв. вочка і пульсуючыя вакуолі. У вадзе З. перамяшчаецца з дапамогай жгуцікаў, якія праз некат. час губляе, утварае шчыльную абалонку і развіваецца ў новы арганізм водарасці ці грыба.

т. 6, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАГА́МІЯ (ад іза... + ...гамія),

тып палавога працэсу, пры якім палавыя клеткі (гаметы), што зліваюцца, маюць аднолькавыя знешнія памеры (марфалагічныя рысы), аднак розныя біяхім. і фізіял. ўласцівасці. Палавое размнажэнне на першых этапах свайго эвалюц. развіцця праяўляецца ў больш прымітыўным выглядзе. Пры іх зліцці ўтвараецца зігота, з якой развіваецца новы даччын арганізм. Пашырана ў аднаклетачных водарасцей, ніжэйшых грыбоў і ў многіх прасцейшых, адсутнічае ў мнагаклетачных жывёл. Гл. таксама Аагамія, Анізагамія, Гетэрагамія.

т. 7, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАЦІНО́ІДЫ,

пігменты жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру, якія сінтэзуюцца бактэрыямі, грыбамі і вышэйшымі раслінамі; поліненасычаныя вуглевадароды тэрпенавага раду. Да іх належаць караціны, ксантафілы і інш. У клетках мікраарганізмаў і раслін прымаюць удзел у фотаперыядычных рэакцыях, пераносе кіслароду, абумоўліваюць афарбоўку пладоў, восеньскага лісця, калоній некат. мікраарганізмаў. У арганізм жывёлы і чалавека К. трапляюць з ежай, маюць вял. значэнне ў сінтэзе вітаміну A. Ужываюцца ў медыцыне, харч. прам-сці, жывёлагадоўлі.

т. 8, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАДЭ́СТАЎ (Аляксандр Фёдаравіч) (9.3.1855, Разанская вобл., Расія — 30.8.1908),

бел. вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1888). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1881). Працаваў у г. Магілёў: з 1889 ардынатар губ. бальніцы, з 1892 дырэктар фельчарскай школы. Навук. працы па спосабах увядзення лякарстваў у арганізм. Заснаваў т-ва Чырв. Крыжа ў Магілёве.

Тв.:

Внутригорловое распыление (интратрахеальная пульверизация) как способ введения лекарств в организм. СПб., 1888.

т. 9, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТЭІНАТЭРАПІ́Я (ад пратэіны + тэрапія),

метад лячэння захворванняў бялковымі рэчывамі, якія ўводзяць у арганізм чалавека або жывёлы, мінаючы страўнікава-кішачны тракт. Для П. звычайна выкарыстоўваюць уласную кроў хворага (аўтагематэрапія), донарскую (ізагематэрапія), сывараткі (сератэрапія) і вакцыны (вакцынатэрапія), малако ў выглядзе 5% раствору казеіну (лактатэрапія). П. стымулюе імунную сістэму, паскарае загойванне язваў і ран, якія доўга рубцуюцца. Ужываецца пры некат. формах хранічных захворванняў суставаў, гідрадэніту і інш. Пры хранічных інфекцыях спалучаюць П. з антыбіётыкамі.

т. 13, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЕПРАТЭ́КТАРЫ (ад радые... + лац. protector абаронца),

рэчывы, увядзенне якіх перад апрамяненнем у асяроддзе з біял. аб’ектамі, у арганізм жывёлы, чалавека зніжае шкоднае дзеянне іанізавальнага выпрамянення. Пераважна сінт. паходжання. Прызначаны для індывід. аховы арганізма ад знешняга апрамянення пры аварыях, у ваен. умовах, для аховы нармальных тканак пры прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін. Дзеянне Р. відаспецыфічнае, напр., некат. Р. ахоўваюць мікраарганізмы і клеткі ў культуры і не абараняюць млекакормячых.

Н.​А.​Арцёмава.

т. 13, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прышчапі́ць 1 ’перасадзіць частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Мат. Гом., ЛА, 1), ’увесці ў арганізм вакцыну’ (ТСБМ), прышчэ́піць, прышчэ́пліваць ’прышчапіць; прышчэпліваць воспу’ (калінк., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Гл. шчапі́ць, шчапля́ць. У другім значэнні калька рус. привива́ть ’уводзіць вакцыну’.

Прышчапі́ць 2 ’зачыніць на зашчапку; зашчапіць’; ’прычапіць пры дапамозе прышчэпкі, зашчапкі’ (ТСБМ, ТС). Да шчапі́ць, шчапля́ць ’злучаць, звязваць’.

Прышчапі́ць 3 ’прыбраць, прывесці ў парадак’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істо́та ’жывы арганізм; чалавек або жывёліна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Гарэц., Др.-Падб.), ’сутнасць, суць’ (Др.-Падб., Гарэц.), исто́та ’сапраўднае становішча чаго-н.’ (Нас.). Рус. дыял. исто́та ’існасць, сутнасць’ (Даль), укр. істо́та ’істота’, польск. istota ’сутнасць, істота’, чэш. jistota ’пэўнасць, дакладнасць’, славен. istota ’ідэнтычнасць’. Ст.-бел. истота ’сутнасць’ (1522 г.) з польск. istota (Булыка, Запазыч.). Слаўскі (1, 470) лічыць прасл. утварэннем з суф. ‑ota ад *jьstъ (гл. існы) з зыходным значэннем ’сапраўднасць, рэчаіснасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)