аргані́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аргані́зм аргані́змы
Р. аргані́зма аргані́змаў
Д. аргані́зму аргані́змам
В. аргані́зм аргані́змы
Т. аргані́змам аргані́змамі
М. аргані́зме аргані́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аргані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усякая жывая істота, расліна.

Развіццё арганізмаў.

2. Сукупнасць фізічных і духоўных уласцівасцей чалавека.

Здаровы а.

3. Складанае арганізаванае адзінства (перан.).

Дзяржаўны а.

|| прым. аргані́зменны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́зм м., в разн. знач. органи́зм;

раслі́нны а. — расти́тельный органи́зм;

жывёльны а. — живо́тный органи́зм;

грама́дскі а. — обще́ственный органи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аргані́зм, ‑а, м.

1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм.

2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога‑н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.

3. перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У. Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.

[Лац. organismus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

органи́зм аргані́зм, -ма м.;

расти́тельный органи́зм раслі́нны аргані́зм;

живо́тный органи́зм жывёльны аргані́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неакрэ́плы неокре́пший;

н. аргані́зм — неокре́пший органи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́л

‘сукупнасць уласцівасцей, якія характарызуюць жаночы і мужчынскі арганізм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. по́л
Р. по́лу
Д. по́лу
В. по́л
Т. по́лам
М. по́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сіпункулі́да

‘марскі чэрвепадобны арганізм

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сіпункулі́да сіпункулі́ды
Р. сіпункулі́ды сіпункулі́д
Д. сіпункулі́дзе сіпункулі́дам
В. сіпункулі́ду сіпункулі́д
Т. сіпункулі́дай
сіпункулі́даю
сіпункулі́дамі
М. сіпункулі́дзе сіпункулі́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыфлю́гія

‘аднаклетачны арганізм накшталт амёбы’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыфлю́гія дыфлю́гіі
Р. дыфлю́гіі дыфлю́гій
Д. дыфлю́гіі дыфлю́гіям
В. дыфлю́гію дыфлю́гій
Т. дыфлю́гіяй
дыфлю́гіяю
дыфлю́гіямі
М. дыфлю́гіі дыфлю́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыфлю́гія

‘аднаклетачны арганізм накшталт амёбы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыфлю́гія дыфлю́гіі
Р. дыфлю́гіі дыфлю́гій
Д. дыфлю́гіі дыфлю́гіям
В. дыфлю́гію дыфлю́гіі
Т. дыфлю́гіяй
дыфлю́гіяю
дыфлю́гіямі
М. дыфлю́гіі дыфлю́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)