дзяржава ў Італіі ў 1797—1805. Створана на тэр. Генуэзскай рэспублікі пасля акупацыі яе франц. войскамі. Мела канстытуцыю (1797), складзеную на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Тэр. Л.р. была арэнай барацьбы паміж Аўстрыяй і Францыяй. Пасля Італьянскага паходу Суворава 1799 Аўстрыя заняла Паўн. Італію, у т. л. на кароткі час у 1800 і Л.р. Пасля разгрому аўстр. войск у бітве каля Марэнга Л.р. фактычна кіраваў (да ліп. 1802) напалеонаўскі ген. Дзежан. У 1805 далучана да франц. імперыі, паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 — да Сардзінскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЁСТА ((Ariosto) Лудовіка) (8.9.1474, горад Рэджа-нель-Эмілія, Італія — 7.1533),
італьянскі паэт і драматург эпохі Адраджэння. Пісаў на лацінскай і італьянскай мовах. Асноўны твор — героіка-рамантычная паэма ў актавах «Неўтаймаваны Раланд» (1516), у якой перапляліся матывы сярэдневяковага эпасу і куртуазнага рыцарскага рамана; працяг паэмы «Закаханы Раланд» М.Баярда. Твор Арыёста з гуманістычным зместам і дасканалай мастацкай формай — узор культуры позняга італьянскага Адраджэння. Паэт па-язычніцку паўнакроўна адлюстраваў прыгажосць і радасці зямнога жыцця. Вытанчаная іронія надае паэме жартаўлівы характар. Стваральнік італьянскай «вучонай камедыі» («Шкатулка», 1508; «Зводніца», 1529, і іншыя).
Тв.:
Рус.пер. — Неистовый Роланд: Песни I—XXV. М.,1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́КАЎ (Канстанцін Мікалаевіч) (23.2.1859, Масква — 26.7.1895),
рускі антраполаг, археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чл.Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1882), Парыжскага і Італьянскагаантрапал. т-ваў. Склаў першую ў Расіі інструкцыю па антрапал. і антрапаметрычных даследаваннях. У час экспедыцыі ў Мінскую і Віцебскую губ. (1886) сабраў матэрыял для асн. працы па антрапаметрыі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў (поўнасцю не выдадзена).
Тв.:
Отчет по экспедиции в Белоруссию летом 1886 г. // Изв. имп. О-ва любителей естествознания, антропологии и этнографии. 1887. Т. 51, вып. 1;
Заметки по кефалометрии белорусов сравнительно с велико- и малорусами // Там жа. 1890. Т. 68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бало́нка
(ад іт. Bologna = назва італьянскага горада)
парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай мяккай шэрсцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сіе́на
(іт. Siena = назва італьянскага горада і правінцыі)
цёмна-жоўтая фарба, якая выкарыстоўваецца ў жывапісе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імаве́рнасць, ‑і, ж.
Аб’ектыўная магчымасць ажыццяўлення чаго‑н., ступень ажыццявімасці. Імавернасць падзей.// Ступень абгрунтаванасці, упэўненасці ў праўдападобнасці або ажыццявімасці чаго‑н.; верагоднасць, дапушчальнасць. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка.Алексютовіч.
•••
Тэорыя імавернасцейгл. тэорыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕНТУ́РЫ (Venturi),
італьянскія мастацтвазнаўцы. Бацька і сын. Ураджэнцы г. Мадэна, Італія. Адольфа (4.9.1856—10.6.1941). У 1888—98 гал. інспектар мастацтваў у Рыме, з 1931 праф. Рымскага ун-та. Адзін з заснавальнікаў (1888) час. «Archivio Storico dell Arte» («Гістарычны архіў мастацтва», з 1898 «L’Arte» — «Мастацтва»). Аўтар «Гісторыі італьянскага мастацтва» (т. 1—25, 1901—40), якая ахоплівае 13—16 ст.Ліянела (25.4.1885—14.8.1961), праф. ун-таў у Турыне (1915—32) і Рыме (з 1945). Працы Вентуры па гісторыі мастацтва і мастацтвазнаўства («Джарджоне і джарджанізм», 1913; «Гісторыя мастацкай крытыкі» і «Сезан», 1936; «Жывапіс і жывапісцы», 1945; «Італьянскі жывапіс», т. 1—3, 1950—52) адметныя шырынёй ахопу гіст. праблем, трапнасцю характарыстык, аналогіяй абсалютнай свабоды ў самавыяўленні мастака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НЬЯ (Romagna),
гістарычная вобласць на Пн Італіі. Як Р. вядома з 6 ст., калі так называлі візант. ўладанні ў Італіі. З 8 ст. пад уладай лангабардаў, потым рым. пап. З 962 у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». У 1278 імператары прызналі сюзерэнітэт папства над Р., аднак папская ўлада ўмацавалася тут толькі ў 16 ст. У 1796 акупіравана франц. войскамі, уваходзіла ў Цыспаданскую, з 1797 у Цызальпінскую рэспублікі, потым у інш.дзярж. ўтварэнні часоў франц. ўладарання ў Італіі. У 1815—59 зноў у Папскай дзяржаве (апрача 1831, калі Р. ўваходзіла ў Аб’яднаныя італьян. правінцыі). У 1860 у выніку рэферэндуму 1859 увайшла ў склад Сардзінскага (з 1861 Італьянскага) каралеўства. Паводле канстытуцыі Італьян. рэспублікі 1947 тэр. Р. ўключана ў адм. вобласць Эмілія-Раманья.