ІНТЭЛЕ́КТ ШТУ́ЧНЫ,

раздзел інфарматыкі, які вывучае метады, спосабы і прыёмы мадэліравання і ўзнаўлення з дапамогай ЭВМ разумовай дзейнасці чалавека, звязанай з рашэннем розных задач. Асн. дастасаванні адносяцца да робататэхнікі і стварэння метадаў, сродкаў і тэхналогій праектавання камп’ютэрных сістэм спец. класа — інтэлектуальных сістэм (ІС).

Сфарміраваўся як навук. кірунак у пач. 1970-х г. на аснове дасягненняў псіхалогіі, біялогіі, медыцыны, нейрафізіялогіі, лінгвістыкі, семіётыкі, матэм. логікі, праграміравання, выліч. тэхнікі, стварэння баз ведаў, экспертных сістэм і інш. Асн. праблемы: мадэліраванне разважанняў, фарміраванне паняццяў, распазнаванне вобразаў (у т. л. зрокавых, гукавых), прагназаванне адаптацыі, вылічэнняў, творчасці і інш., а таксама рэалізацыя мадэлей гэтых працэсаў у ІС. Адрозненне ІС ад традыц. камп’ютэрных сістэм: магчымасць навучацца новым відам дзейнасці — знаходзіць рашэнне задачы без папярэдне зададзенага алгарытму, напр., карыстальнік дае патрэбнае заданне, а праграму для яго выканання ІС будуе сама.

Літ.:

Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1—3. М., 1990.

т. 7, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

интелле́кт інтэле́кт, -ту м.;

иску́сственный интелле́кт (электронный мозг) шту́чны інтэле́кт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэлектуа́льны, -ая, -ае.

1. гл. інтэлект.

2. Разумовы, духоўны; з высока развітым інтэлектам.

Інтэлектуальныя здольнасці.

|| наз. інтэлектуа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

artificial intelligence [ˌɑ:tɪfɪʃlɪnˈtelɪdʒəns] n. comput. шту́чны інтэле́кт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

intelekt, ~u

м. інтэлект; розум

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

superb [s(j)u:ˈpɜ:b] adj. цудо́ўны, надзвыча́йны, выда́тны;

superb intellect высо́кі інтэле́кт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

umysłowość

ж. розум; інтэлект; склад розуму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Dnkvermögen n -s, - разумо́выя здо́льнасці, інтэле́кт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Intellkt m -(e)s інтэле́кт, ро́зум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gistesgabe f -, -n здо́льнасць, та́лент; інтэле́кт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)