mknąć

незак. імчацца, імчаць, мкнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ску́тэр

(англ. scooter, ад scoot = імчаць)

аднамесная пласкадонная спартыўная лодка з рэданам 2 і падвесным маторам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

упераго́нкі, прысл.

Разм. Пераганяючы адзін аднаго; навыперадкі. Пабраўшы кійкі, Міма гулкай трохтонкі, Імчаць хлапчукі Па сялу ўперагонкі. Куляшоў. Асядлаўшы варанога, З хлапчукамі ўперагонкі Я ляцеў, — гула дарога, Вецер біў у перапонкі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́пам, прысл.

1. Хуткім алюрам; наўскач. Афіцэр сеў і пагнаў галопам, але ў каня моцна заквактала селязёнка, і коннік перавёў яго на шаг. Карпюк. Бягуць, галопам імчаць коні. Бядуля.

2. перан. Вельмі хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́мча ’бура, ураган’ (ТС). Прасл. *ротьса < *тьса(іімчаць; несціся’. Да імчацца (гл.). Пэраўп. яшчэ рус. помчать ’панесці, пагнаць (ветрам)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мчыць ’бегчы хутка’ (Ян.). Магчыма, кантамінацыя польск. rączy ’хуткі’, якое Брукнер выводзіць ад ruczaj ’ручай’ (Брукнер, 467) і імчаць. Але параўн. рус. ремши́ть ’хутка ісці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і прагрукатаць. Машыны імчаць па шляху, а праз пераезд, зварочваючы на прасёлкавую дарогу, толькі зрэдку прагрукае якая-небудзь фурманка. Навуменка. Зноў ударыў гром, прагрукаў над усім Зашыйкам з канца ў канец. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каплі́вы ’цяжкі, марудны’ (красл.) фармальна мог утварыцца ад капаць, ^напіць (прасл. карт ’ліцца па кроплях’), як імчацьімклівы, маўчацьмаўклівы, кеміцькемлівы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 405) суадносіць гэту лексему з літ. kapliuoti, лат. kaplot ’цяжка рабіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус. мчать, мча́ться, укр. мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш. mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав. мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замча́ць і заімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго-што. Мігам даставіць каго‑, што‑н. куды‑н. Панукі конік не чакае, І сам ён рыссю запускае, Як бы спяшаецца дамоў Замчаць сваіх гаспадароў. Колас.

2. Хутка ідучы, едучы, апынуцца дзе‑н. Паслухмяная трохтонка магла імчаць дзень і ноч і заімчаць хоць на край свету. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)