Jew

[dʒu:]

n.

жыд -а, гэбра́й, габрэ́й, яўрэ́й -я m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

яўрэ́і, ‑яў; адз. яўрэй, ‑я, м.; яўрэйка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; мн. яўрэйкі; ‑рэек; ж.

Народ семіцкай моўнай групы, аб’яднаны агульным паходжаннем і, часткова, рэлігіяй, які цяпер жыве ў розных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hebräer m -s, - яўрэ́й; гіст. іудзе́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sabbatarian [ˌsæbəˈteəriən] n. relig.

1. яўрэ́й, які́ прытрымліваецца субо́ты

2. хрысція́нін, які́ прытрымліваецца нядзе́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

юдафі́л

(ад лац. iudaeus = яўрэй + -філ)

прыхільнік усяго яўрэйскага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

юдафо́б

(ад лац. iudaeus = яўрэй + -фоб)

ненавіснік яўрэяў; антысеміт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жыд м. уст. (тс. пагард.) Júde m -n, -n; гл. яўрэй

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БА́БІН ЯР,

урочышча на паўн.-зах. ускраіне Кіева, месца масавай загубы ў 1941—43 ням. фашыстамі мірнага насельніцтва і сав. ваеннапалонных. На працягу 1941—43 у Бабіным яры забіта каля 100 тыс. чал., пераважна яўр. нацыянальнасці. Толькі паводле афіц. ням. звестак 29—30.9.1941 у Яры расстраляны 33 771 яўрэй. У 1976 у раёне Бабінага яра ўзведзены манумент ахвярам фашызму. Да тэмы Бабінага яра звярталіся многія дзеячы мастацтва, у т. л. І.​Эрэнбург, Я.​Еўтушэнка, А.​Кузняцоў, Дз.​Шастаковіч.

т. 2, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вы́крэст ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Рус. выкрест ’тс’. Бязафікснае ўтварэнне ад выкрэсціць (гл. хрысціць). Параўн. Фасмер, 1, 368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гебраі́зм

(ад гр. hebraios = яўрэй)

слова або выраз, запазычаныя са старажытнаяўрэйскай мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)