Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГУБНЫ́ ГАРМО́НІК,
духавы язычковымуз. інструмент. Складаецца з комплексу метал. язычкоў, замацаваных на абодвух баках планкі, да якой прылягае драўляная або пластмасавая пласцінка з проразямі; праз іх струмень паветра трапляе на язычкі. У кожным канале 2 галасы, адзін з якіх гучыць пры выдыху, другі — пры ўдыху. Існуюць з сярэдзіны 19 ст., найб. пашыраны ў краінах Цэнтр. Еўропы. Вядомы губныя гармонікі розных сістэм з рознымі дыяпазонамі (1—3 актавы), з храматычным гукарадам, з клавішамі і інш.Найб. пашыраны ў строях С, G, F, а.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фаго́т
(іт. fagotto)
драўляны духавы язычковы музычны інструмент з канічным каналам і двайной трысцінкай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
САКСАФО́Н (франц. saxophone ад прозвішча вынаходніка Sax + ...фон),
духавы язычковымуз. інструмент. Вынайдзены бельг. майстрам А.Саксам. Металічная (латуневая або сярэбраная) парабалічная трубка з дзюбападобным муштуком і адзінарнай трысцінкай, мае 18—21 адтуліну на ствале, якія закрываюцца пры дапамозе клапанаў. У сям’і С. 7 асн. разнавіднасцей, найб. пашыраны альт і тэнар. Мае моцны гук, непаўторнай выразнасці і прыгажосці тэмбр, вял. віртуоз. магчымасці. З сярэдзіны 19 ст. выкарыстоўваецца ў духавым, оперным, пазней у сімф. аркестрах, у камерных ансамблях; з 20 ст. — у джазе, эстр. і поп-музыцы. С. выкарыстоўвалі ў сваіх творах А.Глазуноў, С.Пракоф’еў, А.Хачатуран, Дз.Шастаковіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛМЕ́Й, шаламай (ням. Schalmei),
1) старадаўні драўляны духавы язычковымуз. інструмент з падвойным пішчыкам.
Меў 6—8 пальцавых і клапанныя адтуліны. Гукарад пераважна дыятанічны. Сярод разнавіднасцей Ш.: дыскантавыя, сапранавыя; яны разам з померамі (сярэдняга дыяпазону) і бамбардамі (бамгартамі; нізкага дыяпазону) складалі групу інструментаў, пашыраную ў Зах. і Цэнтр. Еўропе ў 13—17 ст. Ш. — папярэднік габоя ў складзе разнастайных ансамбляў. У бел. крыніцах Ш. зафіксаваны ў 16—17 ст. (у Гродзенскай капэле Стафана Баторыя і інш.).
2) Паводле некат. крыніц, назва ўсіх сярэдневяковых прамых язычковых інструментаў.
3) Рэгістр аргана.
Літ.:
Левин С. Духовые инструменты в истории музыкальной культуры. 4.2. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́Н (ад імя стараж.-рус. спевака-казачніка Баяна),
язычковы пнеўматычны клавішны муз. інструмент, удасканалены храматычны гармонік (дыяпазон 4—5 актаў). Найб. пашыраны ў Расіі, папулярны на Беларусі. Бываюць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі мае кнопкі для здабывання ўсіх гукаў храматычнай гамы і кнопкі «гатовых» акордаў). Папярэднікі баяна — 4-радовы пецярбургскі і 3-радовы «венскі» гармонік. У распрацоўцы канструкцыі баяна ўдзельнічалі рус. і ням. майстры. Тэрмін «баян» уведзены ў 1907 рус. майстрамі. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Клас баяна існуе ў спец.муз.навуч. установах рознага ўзроўню. На Беларусі баяны вырабляла Маладзечанская ф-камуз. інструментаў.
Літ.:
Басурманов А.П. Справочник баяниста. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРГА́Н, вурган (лац. organum ад грэч. organon прылада, інструмент; магчыма, ад стараслав. варга рот),
старажытны самагучальны язычковымуз. інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з дрэва, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу або сталі. У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танц. мелодыямі і найгрышамі. На пач. 19 ст. створаны канцэртны прафес. інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на метал. дыску). На Беларусі існаваў у 12—19 ст. як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка.