РАКА́ЙЛЬ (франц. rocaille літар. драблёны камень, ракавіны),
матыў арнаменту — стылізаваная ракавіна, С- і S-падобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш., характэрны для ракако. Кампазіцыйныя вырашэнні Р. разнастайныя (хвалісты веер, гірлянда, мудрагеліста выгнуты картуш, расл. матывы), элементы звычайна не паўтараюцца, вылучаюцца экспрэсіяй. Пашырэнню Р. ў еўрап. мастацтве садзейнічала кніга франц. мастака Я.Мандона «Першая кніга арнаментальных форм ракайляў і картушаў» (Парыж, 1736). Матыў Р. шырока выкарыстоўваўся ў бел. архітэктуры, дэкар.-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы. Тэрмін «Р.» часам ужываюць для абазначэння стылю ракако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кляве́ц, кляўца, м.
Малаток для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос. На надворках, па падстрэшшу, у сенцах скакалі заўзята кляўцы па бабках, адцягваючы вострыя языкі кос.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́гненный
1. агнявы́;
о́гненные языки́ (о пла́мени) агнявы́я языкі́;
2.перен. (пламенный) агні́сты;
о́гненный взор агні́сты по́зірк.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узмахну́цца, ‑нецца; зак.
Імкліва падняцца ўгору. Між стрэх узмахнуліся языкі полымя.Дуброўскі.Доўга вецер з травой гаварыў Ды ўзмахнуўся над мокрымі нівамі, А ў лесе сасоннік стары Пахіліўся галовамі сівымі.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўціня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і жаўцізна. Завывала ў топцы полымя, жоўтыя чырвоныя звіваліся вогненныя языкі. Як прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата спелай жаўціні аўсянага снапа.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМБАЛАПАДО́БНЫЯ (Pleuronectiformes),
атрад касцістых рыб. 3 падатр., 8 сям., 116 родаў, каля 500 відаў. Пашыраны ў акіянах. Большасць відаў жыве ў тропіках і субтропіках у прыбярэжнай зоне, зрэдку на глыбінях больш за 1 км; некат. заходзяць у рэкі. Донныя рыбы. Падатр. плеўранектападобныя мае найб. колькасць прамысл. відаў. Уключае 5 сям. Самае прадстаўнічае — сям. камбалавыя (Pleuronectidae) — 93 віды. Найб. тыповыя рыбы — ліманды, марскія і рачныя камбалы, марскія языкі, палтусы.
Даўж. ад 6 см да 4,7 м, маса ад некалькіх грамаў да 330 кг. Цела несіметрычнае, пляскатае, шырокае і кароткае. Вочы на адным (правым або левым) баку галавы. Плавальнага пузыра няма Брушны бок цела слаба пігментаваны, спінны здольны зменьваць афарбоўку пад колер грунту. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, некат. рыбай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
virulent[ˈvɪrʊlənt]adj.
1. небяспе́чны, смяро́тны;
a virulent form of the disease во́страя фо́рма хваро́бы
2.med. зара́зны, віруле́нтны
3.fml зласлі́вы, з’е́длівы; жо́рсткі; ядаві́ты;
virulent criticism лю́тая кры́тыка;
virulent tongues злы́я языкі́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пахму́расць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць пахмурага. У хаце бацькаў голас памякчэў, з твару сышла пахмурасць, і ён пачаў дапытвацца ў дачкі, чаго яна хадзіла на тую Арцюхову магілу.Сабаленка.Першы поспех.. развязаў людзям языкі. Пахмурасць, незадаволенасць зніклі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)