экспрэсі́ўна-эмацыяна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экспрэсі́ўна-эмацыяна́льны экспрэсі́ўна-эмацыяна́льная экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнае экспрэсі́ўна-эмацыяна́льныя
Р. экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнага экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнай
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнае
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнага экспрэсі́ўна-эмацыяна́льных
Д. экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнаму экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнай экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнаму экспрэсі́ўна-эмацыяна́льным
В. экспрэсі́ўна-эмацыяна́льны (неадуш.)
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнага (адуш.)
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льную экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнае экспрэсі́ўна-эмацыяна́льныя (неадуш.)
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льных (адуш.)
Т. экспрэсі́ўна-эмацыяна́льным экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнай
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнаю
экспрэсі́ўна-эмацыяна́льным экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнымі
М. экспрэсі́ўна-эмацыяна́льным экспрэсі́ўна-эмацыяна́льнай экспрэсі́ўна-эмацыяна́льным экспрэсі́ўна-эмацыяна́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Нэ ’но, пайшоў (паганянне каня)’ (Бяльк., Гарэц., Касп.), рус. варонеж., пск. нэ ’тс’. Відаць, экспрэсіўна дэфармаванае но ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабі́на ’гультай, здаравяка’ (Яўс.), да лобі (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна-павелічальнага суф. -/на, як і рус. лбина ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАБАЎЛЯ́НКІ.

пацешкі, кароткія вершаваныя прыгаворы або песенькі, якімі забаўляюць і суцяшаюць дзіця; жанр дзіцячага фальклору. З. ўзбуджаюць у дзіцяці эмоцыі, прывучаюць да першых самастойных рухаў, знаёмяць з навакольным светам. Умоўна падзяляюцца на звязаныя з рознымі гульнёвымі рухамі («Ладачкі») і на творы, якія пацяшаюць толькі гучаннем («Ходзіць бай па сцяне»). Як і ў калыханках, у іх яскрава выяўляецца імправізацыі. Часцей сустракаюцца дыялагічныя і апавядальныя З., насычаныя экспрэсіўна-эмац. лексікай, рэфрэнамі, у іх шмат гукапераймальных і дзіцячых слоў, пры гэтым асн. сэнсавая нагрузка прыпадае на дзеяслоўныя формы. Канкрэтнасць адлюстравання абумовіла вобразныя сродкі паэт. мовы; эпітэты па знешняй прыкмеце, гіпербалы, літоты і інш., сустракаюцца элементы алегорыі.

Публ.:

Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.

Літ.:

Гл. пры арт. Дзіцячы фальклор.

Г.​А.​Барташэвіч.

т. 6, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЯЎЛЕ́ВІЧ Фама, бел. пісьменнік і педагог 1-й пал. 17 ст. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у Ягелонскім ун-це (Кракаў, сярэдзіна 1620-х г.). У канцы 1620 — пач. 1630-х г. рэктар Кіеўскай брацкай школы. З 1632 педагог у магілёўскім, у 1640-я г. ў слуцкім брацтвах. Аўтар паэмы «Лабірынт» (Кракаў, 1625, на польск. мове). У паэме, прасякнутай ідэямі асветніцтва, услаўляў неабмежаваныя магчымасці чалавечага розуму, асвету, навуку, заклікаў да адзінства слав. народаў у грамадска-паліт. і культ. жыцці. Твор І. — узор экспрэсіўна-метафарычнай паэзіі барока.

Літ.:

Голенченко Г.Я. Новые материалы по истории культурных связей Белоруссии с Украиной и Россией в конце XVI — первой половине XVII в // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиогр., Мн. 1983. Вып. 2.

Г.​Я.​Галенчанка.

т. 7, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙСЕ́ЕВА Вольга Мікалаеўна (н. 25.12.1928, С.-Пецярбург),

расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. Расіі (1973). Нар. арт. СССР (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1947, педагог А.Ваганава). У 1947—72 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Яе творчасці характэрна экспрэсіўна-графічная манера выканання. Сярод партый: Нікія, Кітры і Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Адэта—Адылія, прынцэса Фларына («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.​Крэйна), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Эгіна, Гаянэ («Спартак», «Гаянэ» А.​Хачатурана), Сары («Сцежкаю грому» К.​Караева), Крыўляка («Папялушка» С.​Пракоф’ева), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.​Гуно), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.​Мелікава). Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Вольга Майсеева» (1971).

т. 9, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аглашэ́ны ’някемлівы, прыдуркаваты’ (Нас.), рус. оглашенный да царкоўнаславянскага. Першапачаткова, аглашэны ’пераконаны’ (гл. аглашаць), а потым экспрэсіўна-іранічнае ’някемлівы’ (магчыма, пад уплывам аглушаны) (Праабражэнскі, 1, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАНАТА́ЦЫЯ [позналац. connotatio ад лац. con (cum) разам + noto адзначаю, абазначаю],

дадатковыя семантычныя або стылістычныя адценні, якія накладваюцца на асноўнае значэнне моўнай адзінкі і служаць для стварэння экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі выказвання (надання тону ўрачыстасці або зніжанасці, ласкі або іроніі і інш.). Найб. выразна выяўляецца пры супастаўленні ацэначных слоў і выразаў з адпаведнымі ім стылістычна нейтральнымі сінонімамі («кляча» — худы заезджаны конь; «пражэкт» — неажыццявімы праект). У розных моўных кантэкстах адно і тое слова можа выяўляць розную К. Дадатковыя семантычныя і стылістычныя адценні могуць надавацца словам з дапамогай некат. афіксаў («дом — домік», «даміна — дамішча») або непасрэдна ўключацца ў лексічнае значэнне слова («абязлічка», «вярзці», «задзіра» і інш.).

Літ.:

Туроўская Ф.А. Канататыўныя значэнні «нейтральнай» лексікі // Бел. лінгвістыка. 1982. Вып. 21;

Телия В.Н. Коннотативный аспект семантики номинативных единиц. М., 1986.

т. 7, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лап́ешка ’частка лыжкі без ручкі’ (Касп.), пск. лапёшка ’драўляная лыжка’, смал., пск. лапёшка ’карэц’. Рэгіянальнае экспрэсіўна-дэмінутыўнае ўтварэнне ад дадаі (гл.). параўн. рус. цвяр. лапа ’жалезны палонік (лыжка), якім вымаюць з жару распаленыя камяні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зыґава́ць ’уцякаць ад насякомых’, зыкава́ць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Ад зык 2 (гл.) утвараецца зыкаць, зыкацца ’бегаць ад укусаў насякомых’, адкуль з суфіксам ‑ва‑ і зыкаваць, зыкавацца. Форма з г экспрэсіўна-ўмацаваны варыянт зыкаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)