2. Наогул усё тое, што сеецца, ляціць, падае зверху.
Н. з шышак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
szyszak
м.шышак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шиша́кист.шыша́к, -ка́м.; шлем, род. шле́ма м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПРАЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. proles атожылак, патомства + facio раблю),
прарастанне якога-н. органа расліны з другога органа, які скончыў свой рост і развіццё (напр., прарастанне вегетатыўнага парастка з лісцем з кветкі, або новай кветкі з існуючай). Адбываецца ў пэўных умовах з прычыны падоўжання восі кветаложа або плода за кошт росту і дыферэнцыяцыі нявыкарыстанай ч. верхавінкавай мерыстэмы (напр., пры прышчэпліванні чаранка з кветкавымі пупышкамі яблыні ці чарэшні на моцны прышчэп). П. характэрная для ананаса, ружы, суніц; адзначана таксама ў жан.шышак сагоўнікаў, шышак хвойных. У агульнабіял. сэнсе — тое, што праліферацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
casque
[kæsk]
n.
шлем -а m., шыша́к -а́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пініёлы
(іт. pignoli)
ядомае гарохападобнае насенне з шышакпініі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лаза́к ’верхалаз’ (добр., Мат. Гом.), рус.лавак, лазика ’той, хто добра лазіць па дрэвах’, ’абівальшчык кедравых шышак’, н.-луж.lazak ’той, хто лазіць’. Да лазіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іглі́ца, ‑ы, ж.
1.зб. Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў. [Яліна] моцна здрыганулася, страсянуўшы з сябе цэлы дождж ігліцы і шышак.Лынькоў.Потым пацягнула борам, які адтаў, спакойна аддаючы ў паветра водар кіславатай ігліцы, дух смалы і шышак...Ермаловіч.
2. Адзін ліст хвойных дрэў і кустоў. Дробныя ігліцы яловых лапак высахлі і асыпаліся, услаўшы дно [ш]алашоў тоўстым пухкім пластом.Колас.Моўчкі сосны старыя стаяць (Ні адна не хіснецца ігліца).Матэвушаў.
3.Разм. Папярочны драўляны брусок, якім змацоўваюцца дзвярныя дошкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЎНОЧНАКАЎКА́ЗСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі бронзы (2-е тыс. да н.э.) у бас. рэк Кубань і Церак. Аснова гаспадаркі — пастухоўская жывёлагадоўля і земляробства. Пахаванні ў грунтавых ямах, каменных скрынях і скляпах. У стэпах і перадгор’ях могільнікі курганныя, у гарах — грунтавыя. Пахавальны інвентар: гліняны посуд акруглых форм з адбіткамі вяровачкі, штампаў і налепамі ў выглядзе шышак і валікаў, каменныя булавы і сякеры, бронзавыя лістападобныя нажы, цёслы, сякеры, упрыгожанні. З П.к. генетычна звязаны прыкубанская і кабанская культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыбуха́ч, ‑а, м.
Разм. Чалавек з празмерна вялікім жыватом. //перан. Пра багацея, эксплуататара. — Ну, скора будзе канец трыбухачам! Пад «трыбухачамі» Аўмень разумее ўсіх паноў і шышак. Паясняць гэта сваёй аўдыторыі не трэба — усе ведаюць, хто такія трыбухачы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)