ЦЫРКУЛЯ́ЦЫЯ АТМАСФЕ́РЫ, агульная цыркуляцыя атмасферы,
планетарная сістэма паветраных плыняў над зямным шарам, у выніку якой ажыццяўляецца абмен паветраных мас у гарыз. і верт. напрамках, найб. важны кліматаўтваральны працэс, які забяспечвае цепла- і вільгацезварот на Зямлі, вызначае характар надвор’я. Ц.а. абумоўлена нераўнамерным размеркаваннем т-ры паветра і атм. ціску, адхіляючай сілай вярчэння Зямлі (Карыяліса сіла) і трэннем. У трапасферы да ўстойлівых паветр. плыней належаць пасаты, мусоны, паветраныя плыні, звязаныя з цыклонамі і антыцыклонамі, мясцовыя вятры; у верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы — струменныя плыні. Над зямным шарам сфарміраваліся 3 цыркуляцыйныя сістэмы ўсх. плыняў (трапічная і 2 палярныя) і 2 сістэмы зах. плыняў умераных шырот. Для ўмераных і палярных шырот характэрна актыўная цыкланічная дзейнасць, якая развіваецца на арктычным і ўмераным франтах. Трапічныя шыроты ахоплены ўстойлівымі ўсх. плынямі — пасатамі, што рухаюцца ад тропікаў з высокім атм. ціскам да экватара з нізкім атм. ціскам. На ўсх. узбярэжжы мацерыкоў і ўнутры тропікаў узнікае мусонная цыркуляцыя — сезонныя плыні, якія змяняюць напрамак на супрацьлеглы — ад зімы да лета і наадварот. У межах агульнай Ц.а. ўзнікаюць мясц. вятры: брызы, горна-далінныя, бара, фён і інш.Тэр. Беларусі знаходзіцца пад пераважным уплывам заходняга пераносу паветраных мас умераных шырот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАВУ́ЧЫЯ САРАКАВЫ́Я»,
традыцыйная назва акіянскай прасторы ў 40-х шыротах Паўд. паўшар’я, дзе моцныя і ўстойлівыя зах. вятры і частыя штормы. Гэта тлумачыцца абсалютнай перавагай адкрытых акіянскіх прастораў і адсутнасцю перашкод для вятроў. Тыя ж кліматычныя асаблівасці характэрны і для 50-х шыротПаўд. паўшар’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЧАЛО́ЧВАННЕ ГЛЕ́БЫ,
вымыванне з глебы і перамяшчэнне ў ніжнія гарызонты і грунтавыя воды растваральных рэчываў (хларыдаў, сульфатаў, нітратаў, карбанатаў і інш.). Развіваецца ва ўмовах прамыўнога рэжыму, увільгатнення, калі паступленне вільгаці з атм. ападкамі перавышае расход яе на выпарэнне і транспірацыю расліннасцю (вышчалачаныя чарназёмы і глебы паўн.шырот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТО́МАВЫ МУЛ,
асадак на дне сучасных акіянаў, мораў і азёр, які складаецца пераважна з апалавых панцыраў дыятомавых водарасцей і іх абломкаў. Найб. пашыраны ў акіянах умераных шыротПаўд. паўшар’я, назіраецца ў выглядзе суцэльнага пояса вакол Антарктыды. У выкапнёвым стане Д.м. пераходзіць у асадкавую горную пароду — дыятаміт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шырата́ж.геагр. Bréite f -;
гра́дус шыраты Bréitengrad m -(e)s, -e;
ро́знасць шыро́т Bréitendifferenz f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПАЛЯ́РНЫ ФРОНТ,
атмасферны фронт паміж умераных шырот паветрам і трапічным паветрам. Фарміруецца ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях звычайна паміж 30—45°паўн. ш. і паўд. ш. зімой і 40—55°паўн. ш. і ’паўд. ш. летам. Складаецца з некалькіх асобных галін, на якіх развіваецца інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць (гл.Цыклон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБАРКТЫ́ЧНЫ ПО́ЯС, субарктыка,
прыродны геагр. пояс у Паўн. паўшар’і паміж умераным поясам і арктычным поясам, у межах ад 60—65° да 67—73°паўн. ш. Межы вызначаюцца сезоннымі перамяшчэннямі атм. фронту, што раздзяляе паветра арктычнае і ўмераных шырот; а таксама напрамкам цёплых і халодных цячэнняў, пашырэннем сезонных ільдоў. Клімат халодны. Сярэднія т-ры студз. на мацерыках і астравах ад -5 °C да -40 °C, ліп. 5—12 °C. Летам пераважаюць зах. перанос паветраных мас умераных шырот і цыклоны, зімой — арктычнае паветра і антыцыклоны. Ападкаў 300—500 мм за год. Снегавое покрыва 8 месяцаў. Характэрны шматгадовая мерзлата і звязаныя з ёй формы рэльефу; моцная забалочанасць. Вегетац. перыяд 2—3 месяцы. На Пн пояса — тундравая зона, на Пд — лесатундравая зона. У паўн.-амер. і еўрап.-азіяцкім С.п. вылучаюць па 2 прыакіянічныя і па 1 кантынентальнаму сектару. Значная ч. акіянскай прасторы ў С.п. замярзае, воды халодныя (10—5 °C), маюць высокую біял. прадукцыйнасць (вял. колькасць планктону, рыб і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫПАСА́ТЫ (ад анты... + пасаты),
заходні перанос паветра ў трапасферы трапічных шырот над слоем усх. вятроў — пасатаў. Развіты на выш. 2—3 км каля тропікаў, да 10 км і больш (бліжэй да экватара). З’яўляюцца перыферыйнай часткай зах. пераносу паветра, які пануе ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы Паўн. і Паўд. паўшар’яў зямнога шара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЎНСКАЯ ГУБА́,
заліў каля ўсх. берагоў Усх.-Сібірскага м., злучаецца з ім пралівамі Сярэдні і М.Чаўнскі. Даўж. 150 км, шыр. 100 км, глыб. да 25 м. У вусці — в-аў Аён. Упадае шмат дробных рэк. Летам з высокіх шырот наносяцца шматгадовыя льды, што ўтвараюць каля ўваходу ў губу т.зв. Аёнскі ледзяны масіў Норт-Певек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎРЫТЭ́РМНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад грэч. eurys шырокі + thermē цяпло),
арганізмы, здольныя існаваць пры вял. ваганнях т-ры асяроддзя. Напр., бактэрыі, лішайнікі, многія віды млекакормячых (воўк, гарнастай), птушкі высокіх шырот і інш. Часта Э.а. маюць значнае геагр. пашырэнне, засяляюць вобласці з істотнымі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі т-ры. Іх проціпастаўляюць стэнатэрмным арганізмам.