шту́рханне ср., в разн. знач. толка́ние; см. шту́рхаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Штурхаць каго-н. іншага або адзін аднаго.

Ш. ў натоўпе.

2. перан. Быць дзе-н. у цеснаце, таўкатні (разм.).

Ш. ў аўтобусе.

3. у што. Штурхаць што-н., імкнучыся пранікнуць куды-н. (разм.).

Ш. ў дзверы.

4. Знаходзіцца, бадзяцца дзе-н. без асобага занятку, без мэты (разм.).

Ш. па базары.

|| наз. шту́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штурхану́ць гл. штурхаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

штурхану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да штурхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да штурхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што (разм.).

Штурхаць кароткім, рэзкім рухам.

Т. пад локаць.

|| зак. таўхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. таўха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАРАЦЬБА́ «ДА КРЫЖА́»,

бел. народная спарт. гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхаць адзін аднаго, рабіць падножкі, хапаць за ногі. Перамагае той, хто прыцісне саперніка спінай да зямлі і ўтрымае яго рукі, разведзеныя ў бакі.

т. 2, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шту́рханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. штурхаць (у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штаўха́ць

штурхаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. штаўха́ю штаўха́ем
2-я ас. штаўха́еш штаўха́еце
3-я ас. штаўха́е штаўха́юць
Прошлы час
м. штаўха́ў штаўха́лі
ж. штаўха́ла
н. штаўха́ла
Загадны лад
2-я ас. штаўха́й штаўха́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час штаўха́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«ПЕ́ЎНІ»,

бел. нар. гульня. Удзельнічаюць 2 чал. Гульцы закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, па камандзе, пачынаюць, скачучы на другой, штурхаць адзін аднаго грудзьмі ці плячом. Хто страціць раўнавагу — выбывае з гульні. У час спаборніцтва нельга пераскокваць з адной нагі на другую.

Я.​Р.​Вількін.

т. 12, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)