Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
га́лас, ‑у, м.
Разм. Бязладны шматгалосы крык, шумная нястройная размова. Гурт дзяцей, што таўпіліся перад варотамі будынка, падняў зычны галас.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партэ́сны
(ад лац. pars, -rtis = частка)
шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стогало́сы, ‑ая, ‑ае.
У якім налічваецца сто і больш галасоў; шматгалосы. /упаэт.ужыв.І здаецца, што хутка блісне .. маланка, загрыміць стогалосы гром.Ваданосаў.А пад вечар навасёлаў [птушак] Стогалосы чуўся звон.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДВО́ДКА, падгалосак,
верхні саліруючы голас, які ў нар. шматгалоссі кантрапунктуе асн. напеву ніжняга голасу, што вядзе ўвесь хор («басуе», «туруе»), Выконваецца адным найб. майстэрскім спеваком (што можа «падняць песню»). Бел.шматгалосы спеў з П. роднасны спеву Укр. Палесся (з майстэрствам «выводзіць») і тыпалагічна блізкі спеву рус. данскіх казакоў (з майстэрствам «дышканціць»), На Беларусі найб. пашыраны на Палессі, сустракаецца таксама на Магілёўшчыне і паўд. Міншчыне.
Літ.:
Можейко З. Песенная культура Белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971;
Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 2. М., 1984;
Эвальд З.В. Песни Белорусского Полесья. М., 1979;
Мажэйка З.Я., Варфаламеева Т.Б. Песні Беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Партэ́сны ’шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне)’ (ТСБМ), партэ́с ’зладжанасць’ (Нас.). Рус.парте́сное пение ’шматгалосае’. Ад сяр.-лац.partēs ’галасы’: pars ’частка’ (Фасмер, 3, 209). У бел. з рус. або польск.partes ’ноты’, аб пасрэдніцтве якога і для рус. мяркуе Гараеў (Доп., 1, 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
...галосы, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) з такім голасам, які паказваецца ў першай частцы, напрыклад: звонкагалосы, рознагалосы; б) з такой колькасцю галасоў, якая названа ў першай частцы, напрыклад: двухгалосы, шматгалосы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматгало́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае некалькі ці шмат галоў (пра міфічных істот). Шматгаловая гідра. Шматгалосы дракон.// У склад якога ўваходзіць шмат людзей ці жывёл. [Людзі] перакідваліся рэплікамі, гікалі, спрачаліся. І над шматгаловай плынню пляскаўся тлум.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хара́л, ‑а, м.
Рэлігійнае многагалосае песнапенне, якое атрымала асаблівае пашырэнне ў пратэстантаў і католікаў. А яшчэ праз хвіліну шматгалосы звонкі харал да самай столі напаўняў вялізную фізкультурную залу.Навуменка.// Музычная п’еса ў такой форме. Харалы Баха.
[Ад лац. (cantus) choralis — харавое (песнапенне).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амафо́нія
(гр. homophonia)
шматгалосы музычны твор, у якім асноўную мелодыю выконвае толькі адзін голас, а астатнія гучаць як акампанемент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)