шматгало́сы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шматгало́сы шматгало́сая шматгало́сае шматгало́сыя
Р. шматгало́сага шматгало́сай
шматгало́сае
шматгало́сага шматгало́сых
Д. шматгало́саму шматгало́сай шматгало́саму шматгало́сым
В. шматгало́сы (неадуш.)
шматгало́сага (адуш.)
шматгало́сую шматгало́сае шматгало́сыя (неадуш.)
шматгало́сых (адуш.)
Т. шматгало́сым шматгало́сай
шматгало́саю
шматгало́сым шматгало́сымі
М. шматгало́сым шматгало́сай шматгало́сым шматгало́сых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шматгало́сы многоголо́сый, многоголо́сный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шматгало́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шматгалосся (у 1 знач.); поліфанічны. Шматгалосы хор.

2. Які складаецца з шматлікіх галасоў, гукаў, што гучаць адначасова; які ўтвараецца шматлікімі галасамі. З двара казармы вецер данёс шматгалосы гоман. П. Ткачоў. І раптам на тым баку вёскі пакацілася густое шматгалосае «ура!» Грахоўскі. // Які ўтварае многа гукаў; шумны. Натоўпы людзей шматгалосыя радамі ўліваюцца шчыльнымі. Пабачыш усе тут [у метро] прафесіі, сыноў розных нацый і рас. Панчанка. Помню цэх шматгалосы і змену начную, Помню ў шуме і громе, у промнях святла Кранаўшчыцу, кержачку вясёлую Нюру, Што з гарэзлівай песняй па цэху ішла. Дайнека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматгалосы; стогалосы, стозыкі, стозычны, стоязыкі (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

га́лас, -у, м. (разм.).

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многоголо́сный, многоголо́сый многагало́сы, шматгало́сы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмат...

Першая частка складаных слоў у знач. шмат¹, многа, напр.: шматвопытны, шматвяковы, шматгалосы, шматскладовы, шматкаляровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гама́рня і гамэ́рня, -і, ж. (разм.).

1. Шматгалосы крык, бязладная размова.

І слова не разабраць у такой гамэрні.

2. Вялікае няўтульнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партэ́сны, ‑ая, ‑ае.

Шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне).

[Ад лац. pars, partes — частка, удзел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́лас, ‑у, м.

Разм. Бязладны шматгалосы крык, шумная нястройная размова. Гурт дзяцей, што таўпіліся перад варотамі будынка, падняў зычны галас. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)