эстонская пісьменніца. Нар. пісьменніца Эстоніі (1981). У 1924—27 вучылася ў Тартускім ун-це. Дэбютавала як празаік (раман «Любоўніца ветру», 1927; апавяданні). У творах Альвер спалучаецца лірызм з філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвер раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зб. паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зб-кі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, і інш.). Дзярж. прэмія Эстоніі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІМУТРО́К (ад англ. Plymouth Rock),
мяса-яечная парода курэй, выведзеная ў ЗША у 19 ст. Паводле колеру апярэння вылучаюць 8 іх разнавіднасцей, найб. пашыраны белыя і паласатыя. Паласатыя выведзены скрыжаваннем чорных іспанскіх курэй, белых кахінхінаў, паласатых дамініканскіх і інш. парод; белыя ўзніклі як мутацыя ад паласатых ці ў выніку скрыжавання П. з белымі легорнамі. Белы П. — мацярынская форма ў скрыжаваннях для вытв-сці мясных куранят — бройлераў.
Корпус масіўны, галава невял. з прамастойным лістападобным грэбенем. Сярэдняя маса курэй 2,5—3, пеўняў 3,6—4 кг. Куры пачынаюць несціся ў 6—7 месяцаў. Яйцаноскасць 160—180 яек за год; маса аднаго — да 60 г, шкарлупіна светла-карычневая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
яе́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да яйца (у 1 знач.). Яечны жаўток. Яечная шкарлупіна.// Прыгатаваны з яец, з яйцамі. Яечнае мыла. Яечны парашок.// Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем і продажам яец. Яечная база. Яечны склад.
2. Жоўты, колеру жаўтка. Яечны колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
skorupa
ж.
1.шкарлупіна;
skorupa orzecha — шкарлупіна арэха;
2. панцыр;
skorupa żółwia — панцыр чарапахі;
3. чарапок;
4. кара;
skorupa ziemska — зямная кара
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Nússschalef -, -n
1) шкарлупі́на арэ́ха
2) мале́нькае су́дна, я́лік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)