Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
атама́н, ‑а, м.
1. Выбарны начальнік дружыны.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назначаны або выбарны начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконваў ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі. Вайсковы атаман. Казацкі атаман. Станічны атаман. □ Цярпі, казак, атаманам будзеш.Прымаўка.
3. Важак, завадатар (банды, групы, шайкі). Атаман бандытаў.//перан. Завадатар, важак, канавод. У гэтых гульнях дзеці вёскі Чарамхі мелі свайго атамана.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przywódca
м.
1. правадыр; кіраўнік;
przywódca partii — кіраўнік партыі;
2. важак;
przywódca spisku — важак змовы;
przywódca szajki — важак шайкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аванту́ра, ‑ы, ж.
1. Рызыкоўная беспрынцыповая падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і сіл з надзеяй на выпадковы поспех. Ваенная авантура. Палітычная авантура. □ Ёсць вайна — авантура, якая задавальняе інтарэсы дынастыі, апетыты грабежніцкай шайкі, мэты герояў капіталістычнай нажывы. Ёсць вайна — і гэта адзіная законная вайна ў капіталістычным грамадстве — супроць прыгнятальнікаў і занявольнікаў народа.Ленін.
2. Сварка, скандал. — Трэба бегчы з гэтай кватэры. Вернуцца гаспадары і ўчыняць нам авантуру...Прокша.
[Фр. aventure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашто́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану. Каштоўны падарунак. □ Адзін з шайкі, чорны, калматы, як звер, узламаў шабляю скрыню і пачаў перабіраць і выкідаць адтуль рэчы, якія яму больш падабаліся, а больш дробныя і каштоўныя — клаў у кішэню.Колас.Залатаносны пясок прамываўся на аўчыне — пясок зносіла вада, а часцінкі каштоўнага металу заставаліся ў поўсці.Самуйлёнак.
2. Які мае важнае, істотнае значэнне. Каштоўная тэхнічная культура. Каштоўны дакумент. Каштоўная прапанова.// Вельмі патрэбны. Каштоўная якасць. □ [У Лясніцкага] была каштоўная прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі.Шамякін.
•••
Каштоўныя камянігл. камень.
Каштоўныя паперыгл. папера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плю́хаць1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр.плю́хати, плю́хнути ’плёскаць; падаць з шумам’, рус.плю́хать, плю́хнуть, польск.pluchać ’тс’, балг.плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл.*plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.
Плю́хаць2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл.*plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е.*pleu̯‑sk‑ ’імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыхло́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.каго-што і пачым. Хлопнуць далонню па чым‑н. Прыхлопнуць рукой па калене. □ Антон адсунуў пачак ад сябе, прыхлопнуў яго рукою.Савіцкі.// Хлопнуўшы, забіць. Гук звінеў на адной ноце, як камар, што ўляціць цёплай ноччу ў пакой і гудзе над галавой, пакуль не прыхлопнеш яго далонню.Даніленка.
2.што. Разм. Зачыніць гучна, са стукам. Прыхлопнуць дзверы.
3.каго-што. Хлопнуўшы, заціснуць; прышчаміць. — А хіба ты не ведаеш. Прыхлопнулі, як тых пацукоў у пастцы, і мусім сядзець, падцяўшы хвасты.Сабаленка.
4.каго. Разм. Забіць (часцей выстралам). — Завадатар .. шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Зрабіце так, каб і камар носа не падтачыў. Прыхлопнем яго адным стрэлам.Даніленка.
5.перан.; што. Разм. Спыніць існаванне, дзейнасць чаго‑н. — Што, прыхлопнуў мо хто без мяне ваша прадпрыемства? — пытаецца ўчастковы зноў. — Не, усё, як кажуць, у ажуры.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)