падты́ннік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых, з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і аранжавым млечным сокам; чыстацел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schrbockskraut n -s бат. чыстаце́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ра́лнік (ра́лнык) ’расліна капытнік’, ’бабоўнік’ (пін., ЛА, 1; Лексика Пол.), ’чыстацел’ (ТС). Назва капытнік наводзіць на параўнанне з рала3 (гл.) ’прамежнасць паміж капытоў парнакапытных’ або на магчымасць шматлікіх разгалінаванняў, параўн. ралаваты (гл.). Іншая назва на Тураўшчыне — раннікчыстацел’ (гл.) дапускае магчымасць распадабнення нн > лн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАДТЫ́ННІК, чыстацел (Chelidonium),

род кветкавых раслін сям. макавых. 1 від — П. вялікі, або бародаўнік (Ch. majus). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заноснае на ПнУ Паўн. Амерыкі. На Беларусі трапляецца па сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках. Нар. назвы жоўты малачай, цалідонія, цанцалея.

Шматгадовая травяністая расліна выш. да 80 см. Сцябло прамастойнае, галінастае з ярка-аранжавым млечным сокам. Лісце глыбока перыстарассечанае, зверху зялёнае, знізу шызае, як і сцёблы, укрыта валаскамі. Кветкі жоўтыя, у парасонападобных суквеццях. Плод — стручкападобная каробачка. Ядавіты. Інсектыцыдная, лек., тэхн. расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Падтыннік вялікі.

т. 11, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́кавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маку. Макавае зярнятка. // Зроблены, прыгатаваны з маку, з макам. Макавы пернік,

2. у знач. наз. ма́кавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца мак, чыстацел і інш.

•••

Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падты́ннікчыстацел’ (ТСБМ), ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Кіс.), ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (Бейл.). Рус. падтыннік, укр. підтинник ’расліна Scrophularia nodosa L.’ Суфіксальны дэрыват ад прыметніка падтынны < тын (гл.). Расліна названа па месцы вырастання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ннікчыстацел’ (ТС), ’расліна паўночнік, Knautia arvensis L.’ (Кіс., Мат. Гом.), ’трыпутнік, Plantago lanceolata L.’ (Сл. ПЗБ), ра́нік ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (лун., ЛА, 1). Розныя расліны з лекавымі ўласцівасцямі, ад рана1 (гл.), параўн. адносна апошняй: лісця таўком і заліваям сокам раны (жлоб., ЛА, 1). Параўн. таксама рус. ранник ’расліна Salvia aethiopis’, што Даль (4, 59) адносіць да ўтварэння ад рана2 (гл.). Магчыма пераасэнсаванне першаснай назвы пад уплывам другаснай матывацыі, параўн. ралнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)