Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прасто́р, ‑у, м.
1. Свабоднае вялікае месца, абшар. Стэпавы прастор. □ Лес адшумеў, расступіўся: перада мною бясконцы ясны прастор.Скрыган.
2.перан. Свабода, раздолле. Прастор, чыстата, мякка і пах які духавіты.Лынькоў.Тут [на заводзе], спадзяваўся Андрэй, будзе большы, чым дзе, прастор для яго вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысціня́, ‑і, ж.
Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня!Ваданосаў.Неба над намі было незвычайнай чысціні.Агняцвет.[Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць.Шамякін.[Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
узо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал.Алешка.Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак.«Беларусь».
2.Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны.Калачынскі.Узорную лістоту ясеня суха трос вецер.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́снасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць чэснага (у 1 знач.). [Левановіч:] Там, дзе пануе мужнасць, чэснасць і бальшавіцкая пільнасць — яны [свінячыя маманты] жыць не могуць.Крапіва.
2. Чэсныя паводзіны, чэсныя адносіны да каго‑, чаго‑н. [Курган:] — Ды і што Язэп? Ён тут не жыве і тут ніводнага цвічка не ўкраў і, такім парадкам, не парушае агульнай гармоніі чэснасці нашага сяла.Колас.Усім вядома, што Даніла — гэта адна чэснасць...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свя́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць святога. Набожныя людзі вераць у святасць царквы. □ Грубы адказ стражнікаў абражаў святасць мацярынства і таптаў элементарную гуманнасць.У. Калеснік.
2. Прадмет захаплення, чыстаты. «Якія.. [дзяўчаты] розныя! — паволі набліжаючыся, падумаў я. — Гэта — простая, ёмкая, моцная, так і карціць з ёю пажартаваць. А тая — нейкая сама святасць. З той хочацца марыць».Ваданосаў.Сваю нявольніцкую душу.. [Тварыцкі] любіць, яна ў яго стала гарманічнай, ён узвёў яе на пастамент святасці і рад.Чорны.// Рысы незвычайнасць уласцівыя святому (у 2, 3 знач.). [У касцёле] толькі каляровыя вітражы ў мараканскім духу ды статуя мадонны з дзіцём на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці.В. Вольскі.Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці сагнаць Даволі густа.Корбан.Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць пс падыходзіла ніякім чынам.Колас.// Надзвычайная чыстата, дабрата і пад. Жонка была прыгожая, добрая, але не кахала яго [Загорскага]. Чыстая да святасці, святая да бязглуздасці.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)