расчыры́кацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць доўга, бесперастанку чырыкаць. Кінуўся ў вочы [Юзіку] бясхвосты верабей — асмялеў лайдак, расчырыкаўся на слупе з невядомай радасці. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schlpen vi чыры́каць (пра вераб’ёў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zwtschern vi шчабята́ць, чыры́каць, цвы́ркаць, пець

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чыры́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чырыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Верабейчыкі з вясёлым чырыканнем снуюць у паветры. Колас. Белагрудыя ластаўкі з вясёлым чырыканнем снавалі высока над зямлёй. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zepen vi дыял. пі́скаць, чыры́каць (пра птушак)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

chirp

[tʃɜ:rp]

1.

v.

1) чыры́каць; цьві́ркаць

2) шчабята́ць

2.

n.

чыры́каньне, цьві́рканьне n., шчэ́бет -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пі́па1 ў выразе дзелаць піпу — гульня, пры якой па далоні дзіцяці водзяць указальным пальцам і прыгаворваюць: піпа, піла кашку варыла… (Нік. Очерки). Прыпамінае балг. пи́пам ’дакранацца’, серб.-харв. пи̏пати ’тс’, славен. pípati ’тс’, чэш. pipati ’тс’, што ў выніку рэдуплікацыі асновы *pi‑, якая з’яўляецца гукаперайманнем голасу птушак. Параўн. пі́пачка ’птушка, якая жыве ў зарасніках’ (Мат. Гом.), балг. пипа ’курачка’, пипе ’куранятка’, ’птушачка’ (у дзіцячай мове)’, чэш. pipati ’пішчаць, папіскваць’, славац. pípať, н.-луж. pipaś, літ. pýpčioti, pỹpti ’тс’, лац. pipilāreчырыкаць, пішчаць’, параўн. БЕР, 5, 245, 246.

Пі́па2 ’вада’ (ТС) — з дзіцячае мовы, драг. пэ́па ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Ад імітатыўнай асновы пі‑ (< прасл. *pi‑), магчыма, пад уплывам дзеяслова піць (гл.); параўн. таксама пу́па ’вада’ (гл.).

Пі́па3, пі́пка, пі́пачка ’люлька’ (ТСБМ, Шпіл., Гарэц., Мік.; Нік. Очерки; Мядзв., Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ; чач., Мат. Гом.). З польск. pipa ’тс’, якое (магчыма, праз чэшскую мову) з с.-в.-ням. pfîfe, ст.-в.-ням. pfîfa ’тс’, а апошняе — з с.-лац. pīpa ’труба’ (Васэрцыер, 171; Фасмер, 3, 264). Не связана з пі́пкыла ’курэц, што не выпускае з зубоў люлькі’ (Бяльк.) гукапераймальнага паходжання, параўн. пы́пкаць, пы́пскаць (гл.).

Пі́па4 (дзіцячае) ’мужчынскі палавы орган’ (Шат.), сюды ж, магчыма, піпішча ’вялізны нос’ (Нас.), рус. казанск. пипка ’penis’, н.- і в.-луж. pipa, славен. (дзіц.) pípica ’тс’, pípek, pȋpiček з экспрэсіўнай назалізацыяй pȋmpek, pȋmpel. Прасл. *pipa ’цэўка, нешта прадаўгаватае’ (Бязлай, 3, 38), роднасныя літ. pim̃pis, pim̃pelis, pimpulis ’penis’, pam̃pti, лат. pàmpi ’напухнуць’ (Фрэнкель, 593; Шустар-Шэўц, 1066).

Пі́па5, ст.-бел. пипа ’мера вадкасці, бочка’ (1615 г.) запазычана са ст.-польск. pipa ’тс’, якое з італ. pipa ці франц. pipe ’вялікая вінная бочка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)