мандары́н

чыноўнік у феадальным Кітаі’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мандары́н мандары́ны
Р. мандары́на мандары́наў
Д. мандары́ну мандары́нам
В. мандары́на мандары́наў
Т. мандары́нам мандары́намі
М. мандары́не мандары́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

bureaucrat [ˈbjʊərəkræt] n. бюракра́т; (дзяржа́ўны) чыно́ўнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

казначэ́йства, -а, н.

Дзяржаўны фінансавы орган, які ведае захаваннем і выкарыстаннем дзяржаўных грашовых сродкаў.

Галоўнае дзяржаўнае к.

|| прым. казначэ́йскі, -ая, -ае.

К. чыноўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыну́ша, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Чыноўнік, бюракрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санаві́ты, -ая, -ае (уст.).

1. Які валодае высокім санам.

С. чыноўнік.

2. Уласцівы чалавеку высокага стану; паважны з выгляду.

С. выгляд.

|| наз. санаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыно́ўніцтва, -а, н.

1. зб. Чыноўнікі (гл. чыноўнік у 1 знач.).

Дробнае ч.

2. перан. Паводзіны, псіхалогія, уласцівыя чыноўніку (у 2 знач.).

Яму не ўласціва ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратакалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Уст. Чыноўнік, які вядзе пратаколы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэпарта́менцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэпартамента. Дэпартаменцкі чыноўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

office-holder [ˈɒfɪshəʊldə] n. чыно́ўнік, службо́вая асо́ба, дзяржа́ўны слу́жачы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зе́мскі, -ая, -ае.

1. гл. земства.

2. Агульнадзяржаўны (гіст.).

Земскае апалчэнне.

Земскі начальнік — у царскай Расіі — чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)