перабо́р, -у, м.

1. гл. перабраць.

2. Частае чаргаванне якіх-н. гукаў; перазвон.

Баяны і гармонікі заігралі ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альтэрна́цыя, ‑і, ж.

Спец. Заканамернае чаргаванне гукаў фанетычна розных, але этымалагічна блізкіх у словах з агульнай асновай (пяку — пячэш); чаргаванне марфем (гарачы — гаручы).

[Лац. alteratio — чаргаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапе́ў, -пе́ву, мн. -пе́вы, -пе́ваў, м.

1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў.

Птушыны п.

2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага.

Перапевы старых ісцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

alternation [ˌɔ:ltəˈneɪʃn] n. ling. альтэрна́цыя, чаргава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дзе́канне, -я, н.

1. гл. дзекаць.

2. Уласцівае беларускай мове пазіцыйнае чаргаванне цвёрдага зубнога д з мяккай афрыкатай дз: горад — у горадзе, іду — ідзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

umlaut [ˈʊmlaʊt] n. ling. умля́ўт, чаргава́нне гало́сных

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

севазваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

У сельскай гаспадарцы: паслядоўнае чаргаванне сельскагаспадарчых культур на пэўных зямельных участках.

Кармавыя севазвароты.

|| прым. севазваро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Альтэрнацыя, гл. Чаргаванне гукаў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

трэ́мала, нескл., н.

Спец. Хуткае паўтарэнне аднаго гуку або чаргаванне некалькіх не суседніх гукаў асобна або ў акордах.

[Іт. tremolo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альтэрна́цыя

(лац. alternatio = чаргаванне)

лінгв. чаргаванне гукаў, абумоўленае пэўным фанетычным акружэннем або марфалагічнай пазіцыяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)