гума́нны, ‑ая, ‑ае.

Дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей. Пралетарыят — самы гуманны клас у гісторыі развіцця грамадства. Лушчыцкі.

[Ад лац. humanus — чалавечны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гума́нны

(ад лац. humanus = чалавечны)

чулы, дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей (г-ыя адносіны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лю́дскі (чалавечны) mnschlich, Mnschen-; höflich, respktvoll (пачцівы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паро́німы, ‑аў; адз. паронім, ‑а, м.

Словы, вельмі блізкія па марфалагічнаму складу і гучанню, але розныя па значэнню («база» і «базіс», «чалавечы» і «чалавечны»).

[Ад грэч. para — поруч і ónyma — імя, назва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуманіза́цыя

(ад лац. humanus = чалавечны)

распаўсюджанне прынцыпаў гуманізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гумані́ст

(ад лац. humanus = чалавечны)

1) чалавек, прасякнуты ідэямі гуманізму;

2) прадстаўнік гуманізму эпохі Адраджэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лі́тасцівы і літасці́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да літасці; спачувальны, спагадлівы. Літасцівае сэрца. □ Жыццё ўсяму навучыць: Ад шчасця да бяды — Адзін, як кажуць, крок, І ад яе мы не застрахаваны... Дык ад гаротніка не адварочвайся убок, Будзь літасцівы, чалавечны і гуманны! Валасевіч.

•••

Божа (божачка) літасцівы! гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любата́, любута́, любота́ ’тое, што люба, што выклікае прыемнае ўражанне, захапленне’, ’асалода, прыемнасць’, ’прыгожасць, прывабнасць’, ’раскоша, хараство’ (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., ТС, Ян.; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.; брасл., карэліц., Сл. ПЗБ), ’добра’ (калінк., З нар. сл.). Укр. любота́ ’асалода, задавальненне’, рус. любота, серб.-харв. љу̀ботанчалавечны’, уласнае імя Ljubota. Прасл. lʼubota (Трубачоў, Эт. сл., 15, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гума́нны

(лац. humanus)

чулы, дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей (напр. г-ыя адносіны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

паро́німы

(ад пара- + гр. onyma = імя)

словы, блізкія па марфалагічнаму складу і гучанню, але розныя па значэнню (напр. «чалавечы» і «чалавечны»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)