interestingly

[ˈɪntrestɪŋli]

adv.

ціка́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

interesująco

цікава

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

любопы́тно нареч., безл., в знач. сказ. ціка́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увлека́тельно нареч. ціка́ва; займа́льна; захапля́юча; прыва́бна; чаро́ўна; спаку́сліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціка́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.

Цікавая кніга.

Ц. чалавек.

Цікавыя факты.

Цікава (прысл.) расказваць.

2. Тое, што і цікаўны.

Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.

3. Прыгожы (разм.).

Ён ужо немалады, але ц. мужчына.

|| наз. ціка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примеча́тельно нареч. знамяна́льна; характэ́рна, паказа́льна; ціка́ва; выда́тна; см. примеча́тельный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wonder​2 [ˈwʌndə] v.

1. дзіві́цца, здзіўля́цца, дзі́ву дава́цца

2. хаце́ць ве́даць, ціка́віцца;

I wonder who he is. Цікава, хто ён такі;

I shouldn’t wonder if… infml не бу́дзе дзі́ва, калі́…;

I wonder! Не ведаю!; Цікава! (выражае недавер, сумненне)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЖЫРАРДО́ ((Girardot) Анні) (н. 25.10.1931, Парыж),

французская актрыса. Скончыла Парыжскую кансерваторыю (1954). Працавала ў т-ры «Камеды Франсэз». У кіно з 1956. Этапнай у яе творчасці стала роль Надзі ў фільме Л.​Вісконці «Рока і яго браты». Вобраз моцнай і гордай жанчыны, якая самастойна вырашае свой лёс, актрыса вар’іруе ў фільмах «Тры пакоі ў Манхатане», «Памерці ад кахання», «Няма дыму без агню» (у пракаце «Шантаж»). Яе мастацтва вылучаецца незвычайнай пластычнасцю, схільнасцю да сарказму, лірычнага гумару, уменнем ярка і дакладна акрэсліць характар. Сярод інш. фільмаў: «Жанчына-малпа», «Доктар Франсуаза Гаян», «Знаёмства па шлюбнай аб’яве», «Пяшчотны паліцэйскі», «Ключ да дзвярэй», «Кажыце, мне цікава».

т. 6, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зате́йливо нареч.

1. вы́чварна; мудраге́ліста; напы́шліва; заба́ўна, ціка́ва;

2. дасці́пна; вынахо́дліва; см. зате́йливый;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саладкамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. (з адценнем пагарды). Які ўмее гаварыць прыгожа, захапляюча, цікава.

2. Разм. Ліслівы, няшчыры, крывадушны. Саладкамоўны гаварун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)