vrdrücken vt (наступа́ючы) цясні́ць (праціўніка), напіра́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адцясні́ць, ‑цясню, ‑цясніш, ‑цясніць; ‑цяснім, ‑цесніце; зак., каго.

Націскаючы, адапхнуць, адсунуць ад чаго‑н. // Прымусіць адступіць. Камсамольцы, настаўнікі і сярод іх старшыня калгаса наблізіліся да Зарэчнага і крыху адцяснілі Цярэшку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацясні́ць, ‑цясню, ‑цясніш, ‑цясніць; ‑цяснім, ‑цесніце; зак., каго-што.

Прымусіць размясціцца цясней; пазбавіць часткі занятай плошчы; ушчыльніць. [Павел] пасадзіў птушанё ў гняздо, і яно ўмясцілася там, не пацясніўшы іншых. Кулакоўскі. // Прымусіць адступіць, адысці. Партызаны пацяснілі паліцаяў, і тыя, адстрэльваючыся, уцякалі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напіра́ць

1. (цясніць) (be)drängen vt;

2. разм. (падкрэсліць) besnderen Nchdruck lgen (на што-н. auf A), hervrheben* vt, betnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сапе́рнік ’той, хто імкнецца перамагчы каго-небудзь, дабіваючыся адной і той жа мэты’ (ТСБМ). Рус. сопе́рник, ст.-рус. супьрь, польск. sąpierz, чэш. soupeř ’праціўнік’, славац. súper, серб.-харв. су́па̑рни̑к ’тс’, славен. sọ̑pər, zọ̑pər ’насустрач’. Ад *супьрь або *супьрьн‑, якія ў сваю чаргу ад *sǫ‑ ’с’ і *pertі ’біць, цясніць, упірацца’ (гл. перці) (Праабражэнскі, 2, 357; Фасмер, 3, 718; Махэк₂, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nchdrängen vi (s) (D), vt цясні́ць, адцясня́ць (каго-н.), напіра́ць (ззаду) (на каго-н.), прасле́даваць (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тесни́ть несов.

1. (сжимать) сціска́ць; (жать) ці́снуць; (оттеснять) адціска́ць;

тесни́ть друг дру́га в толпе́ сціска́ць (ці́снуць) адзі́н аднаго́ ў нато́ўпе;

сапо́г тесни́т но́гу бот ці́сне нагу́;

2. (заставлять отступать) адціска́ць; цясні́ць; адцясня́ць;

тесни́ть врага́ адціска́ць (цясні́ць, адцясня́ць) во́рага;

3. (спирать) сціска́ць, душы́ць; займа́ць;

го́ре тесни́т грудь го́ра сціска́е гру́дзі;

в груди́ тесни́т безл. гру́дзі сціска́е;

тесни́т дыха́ние безл. сціска́е (займа́е) дух.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hustle2 [ˈhʌsl] v.

1. таўчы́, піха́ць, пхаць, цясні́ць

2. прымуша́ць, падганя́ць, прыспе́шваць

3. infml гандлява́ць з-пад крыса́ (наркотыкамі, спіртным і да т.п.)

4. AmE, infml дзе́йнічаць ху́тка, энергі́чна або́ агрэсі́ўна, браць нахра́пам;

Be sure to hustle! Глядзі ж, будзь рашучым!

5. AmE, slang займа́цца прастыту́цыяй

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Незак. да наперці (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рашуча наступаць, цясніць. Танкі напіралі з усіх бакоў. □ Падняўся гвалт і страляніна... Відаць было, што чырвоныя напірапіць... Чарот. // Сабраўшыся ў вялікай колькасці, насоўвацца на што‑н. Вада ўсё прыбывае, напірае, дабіраецца да людзей. Маўр.

3. Рабіць упор, звяртаць асаблівую ўвагу на каго‑, што‑н.; энергічна займацца чым‑н. Мужыкі ў гаспадарцы больш напіралі на валоў, чым на коней, а шляхта раней перайшла на коней. Пестрак. На хлеб павёў атаку я, Пятроў на бульбу напірае. Крапіва.

4. Настойліва дабівацца чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Адстань хоць ты, Квадрыга! Азімае трэба ўбіраць. Раён на закуп напірае. Мыслівец. Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас. // Настойліва падкрэсліваць што‑н. Напіраць на сваю занятасць. Напіраць на свае заслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вірга́цца ’брыкацца (пра коней)’ (зэльв., Сцяц.). Укр. вергати(ся) ’кідацца, шпурляцца’ < вере́чи, вергу, рус. вергать ’тс’, польск. wierzgać ’брыкаць’, wirgać ’тс’; ’перакульвацца’, н.-луж. wjergaś ’кідаць(ца), шпурляцца’, в.-луж. wjerhać ’шпурляць, рваць’, wjerhać so ’змагацца’, чэш. vrhati (se) ’кідаць(ца)’, ст.-чэш. vrci (vrhu), славац. vrhať (sa) ’тс’, славен. vrẹ́ci, серб.-харв. вр̏ћи (вр̏гнем//вр̏жем), вp̏ћ, харв.-кайк. vreći ’тс’, макед. врска ’сцёбаць’, врсне ’сцебануць’, балг. въргам ’кінуць’, ст.-слав. врѣшти, врѣщи, врьгѫ ’тс’. Прасл. vьrgǫ, vьrgati ’штурхаць, кідаць’. Ст.-слав. изврагъ ’ізгой’ з’яўляецца другой ступенню чаргавання кораня vorg‑ < і.-е. кораня *u̯reg‑/*u̯erg‑ ’гнаць’ (параўн. літ. var̃gas ’бяда, патрэба, нястача’, гоц. wrikan ’праследаваць’, ст.-англ. wrecan ’гнаць, помсціцца’, ням. rächen ’помсціць’, лац. urgeoцясніць, штурхаць, гнаць’). У слав. мовах маецца і рэдукаваны корань vьrgati (Трубачоў, История терм., 176–177; Мартынаў, Лекс. взаим., 153–155). Гл. таксама Праабражэнскі, 1, 73; Фік, 1, 549; Вальдэ, 821; Траўтман, 361; Міклашыч, 383; Голуб-Копечны, 423; Брукнер, 618; Махэк₂, 700; Фасмер, 1, 294–295; Скок, 3, 621. Младэнаў (667) збліжае лексему з ням. Werk ’работа, справа’, wirken ’дзейнічаць’; ’ткаць’. Каралюнас (ZfSl, 2, 1974, 203–206) адносіць сюды літ. vérgti ’гнаць у рабства, рабіць рабом’, vérgas, ver̃gas ’раб’, лат. ver̂gs, vḕrgs ’тс’. Бел.-польск. семантычная ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)