цыбу́ля-бату́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цыбу́ля-бату́н
Р. цыбу́лі-бату́на
Д. цыбу́лі-бату́ну
В. цыбу́лю-бату́н
Т. цыбу́ляй-бату́нам
цыбу́ляю-бату́нам
М. цыбу́лі-бату́не

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цыбу́ля-парэ́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цыбу́ля-парэ́й
Р. цыбу́лі-парэ́ю
Д. цыбу́лі-парэ́ю
В. цыбу́лю-парэ́й
Т. цыбу́ляй-парэ́ем
цыбу́ляю-парэ́ем
М. цыбу́лі-парэ́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цыбу́ля-сяво́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цыбу́ля-сяво́к
Р. цыбу́лі-сяўку́
Д. цыбу́лі-сяўку́
В. цыбу́лю-сяво́к
Т. цыбу́ляй-сяўко́м
цыбу́ляю-сяўко́м
М. цыбу́лі-сяўку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Цыбуля мядзведжая 12/53 (іл.), гл. Чарамша

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гусіная цыбуля 4/94

- » - малая 4/94 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цыбу́ля-бату́н, род. цыбу́лі-батуна́ ж. лук-бату́н м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыбу́ля-парэ́й, род. цыбу́лі-парэ́ю ж. лук-поре́й м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыбу́ля-сяво́к, род. цыбу́лі-сяўку́ ж. лук-сево́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЯДЗВЕ́ДЖАЯ ЦЫБУ́ЛЯ,

кветкавая расліна, тое, што чарамша.

т. 11, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУСІ́НАЯ ЦЫБУ́ЛЯ (Gagea),

род кветкавых раслін сям. лілейных. Больш за 130 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, а таксама ў Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляюцца 8 відаў. Найб. вядомыя і пашыраныя гусіная цыбуля жоўтая (G. lutea) і малая (G. minima). Растуць пераважна ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, садах і парках. Рэдка трапляюцца: гусіная цыбуля зярністая (G. granulosa), пакрывальцавая (G. spathacea), Пачоскага (G. paczoskii). Толькі па звестках навук. л-ры вядомы гусіная цыбуля лугавая (G. pratensis), нізенькая (G. pusilla) і чырванеючая (G. erubescens).

Невысокія шматгадовыя травяністыя расліны, ранаквітучыя цыбульныя эфемероіды (улетку надземныя часткі адміраюць) з 1—3 цыбулінамі (іншы раз каля асновы гал. цыбулін развіваецца шмат дробных цыбулінак). Прыкаранёвы ліст 1, зрэдку 2. Кветкі дробныя, жоўтыя (рознага адцення), радзей белаватыя, зеленаватыя ці чырванаватыя, у раскідзістых гронка-парасонападобных суквеццях. Плод — трохгнездавая каробачка. Лек., харч., кармавыя, меданосныя і дэкар. Расліны.

Г.У.Вынаеў.

т. 5, с. 544

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)