нябе́сны, -ая, -ае.

1. гл. неба.

2. перан. Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

Над цудам цуд н.

Нябеснае стварэнне.

3. Які мае колер неба; светла-блакітны.

Н. колер.

○

Нябесныя целы (спец.) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cud, ~u

м. цуд;

cud architektury — цуд архітэктуры;

cud piękności — цуд прыгажосці;

czynić ~a — здзяйсняць цуды; цудадзейнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРАЧЫ́ЦКІ Нікадзім, бел. мастак 18 ст. Жыў у в. Жыровічы Слонімскага р-на Брэсцкай вобл. У 1750 выканаў абраз «Цуд Георгія аб змеі».

т. 13, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пара́люш, ‑у, м.

Разм. Параліч. [Арцём:] — Бачыш .. я ўсё пра аднаго чалавека думаю. Пра цуд-чалавека, зусім старога, разбітага паралюшам... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загляде́нье ср. заглядзе́нне, -ння ср., любата́, -ты́ ж.; цуд, род. цу́ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

marvel​1 [ˈmɑ:vl] n. цуд, дзі́ва;

the marvels of modern science цу́ды суча́снай наву́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Куда́сіць ’рабіць цуды’ (Нік. Напаў.). Гл. кудзеснік і цуд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cudo

н. разм. цуд;

ta dziewczyna to cudo — гэтая дзяўчына проста цуд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

miracle [ˈmɪrəkl] n. цуд, дзі́ва

♦

work/perform miracles твары́ць, здзяйсня́ць цу́ды, дава́ць выда́тныя вы́нікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

міра́кль

(фр. miracle, ад лац. miraculum = цуд)

жанр сярэдневяковай заходнееўрапейскай вершаванай драмы рэлігійнага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)