няві́ннасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нявіннага (у 1, 2 знач.). Нявіннасць дзіцяці.

2. Цнота.

3. Адсутнасць віны. [Банадзюк] добра ведае, што навакольныя людзі не павераць у яго нявіннасць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kuschheit

f - цнатлі́васць, цно́та, няві́ннасць; бязгрэ́шнасць; сарамлі́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цнатлівасць, цнота

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ніцно́та ’звышмодная ў адзенні і ў сваіх паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.). З адмоўя ні (‑не) і цнота ’сціпласць, неразбэшчанасць’ (гл.); відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск., niecnota ’нікчэмнік, гультай, нахабнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

целому́дренность цнатлі́васць, -ці ж., цно́та, -ты ж., цно́тнасць, -ці ж., няві́ннасць, -ці ж.;

целому́дренность поведе́ния няві́ннасць паво́дзін;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chastity

[ˈtʃæstəti]

n.

1) няві́ннасьць, цнатлі́васьць, цно́та f.; чысьціня́ f.

2) прысто́йнасьць, сьці́пласьць f.

3) Figur. чысьціня́ (сты́лю або́ гу́сту)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

неви́нность

1. невінава́тасць, -ці ж.; бязві́ннасць, -ці ж.;

2. няві́ннасць, -ці ж.; бязві́ннасць, -ці ж.; наі́ўнасць, -ці ж.;

3. цнатлі́васць, -ці ж.; цно́та, -ты ж.; няві́ннасць, -ці ж.; см. неви́нный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cnota

cnot|a

ж.

1. дабрачыннасць; дабрадзейнасць;

~y rycerskie — рыцарская доблесць;

2. маральная чысціня; цнота;

jest wzorem ~y — яна (ён) мае маральны аўтарытэт;

3. цнатлівасць; чысціня;

stracić ~ę — страціць цнатлівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

virtue

[ˈvɜ:rtʃu:]

n.

1) дабрадзе́йнасьць, до́браць f.

Justice is one of the basic virtues — Справядлі́васьць — адна́ з асно́ўных дабрадзе́йнасьцяў

2) ва́ртасьць, я́каснасьць f.

the virtues of the car — до́брыя я́касьці аўтамашы́ны

3) мара́льная чысьціня́; цно́та f.

4) кары́сьць, эфэкты́ўнасьць f.

There is little virtue in this remedy — З гэ́тага ле́ку ма́ла кары́сьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чэсць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць маральных прынцыпаў, якімі чалавек кіруецца ў сваіх грамадскіх і асабістых паводзінах. — Збірайся ў паход, Беларускі народ, За чэсць і свабоду радзімы. Глебка. Нас гэткай раскошай не песціць эпоха, І чэсці вышэйшай не знае пясняр Як тая, калі яго мужная песня Па ворагу трапны наносіць удар. Гілевіч. // Грамадская, прафесійная і інш. годнасць чалавека. Хто ж здрадзіць народу ў святой барацьбе, Прадаўшы чэсць і сумленне, Няхай той павесіцца сам на вярбе! Колас. [Перагуд:] Цяпер ты [смерць] толькі жыццё маё можаш узяць, часць я ўратаваў. Крапіва. У якім кутку Радзімы — На палях ці ля станка — Чэсць трымаеш нашай роты, чэсць палка І ўсёй пяхоты. Жычка. Пакуль здужаю падняць руку я, — Вораг маёй чэсці не спаганіць. Панчанка.

2. Аўтарытэт, незаплямленая рэпутацыя чалавека, яго чэснае, добрае імя. Працоўны чалавек павінен усімі сродкамі, нават фізічнаю сілай, бараніць чэсць свайго імя, чэсць класа і народа. У. Калеснік.

3. Цнота, нявіннасць (пра жанчыну). Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою. Купала.

4. Слава, павага, пашана каму‑н. Пра старажылаў гавораць з любоўю: той пражыў тут пятнаццаць гадоў, той дваццаць, а той дваццаць пяць — такому чэсць, хвала і пашана. Скрыган. Госці не ведалі, каму аказваць чэсць: пісару ці памочніку-паэту. Колас.

•••

Аддаць чэсць каму — прывітаць каго‑н. па-ваеннаму, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць — дастаткова, пара перастаць, закончыць што‑н. [Адзін з гасцей:] Пара нам чэсць знаць! Пэўна, ужо каля поўначы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)