innocent [ˈɪnəsnt] adj.

1. невінава́ты

2. няві́нны; цнатлі́вы; наі́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чэ́сны, -ая, -ае.

1. Праўдзівы, прамы; добрасумленны.

Ч. чалавек.

Ч. ўчынак.

2. Заснаваны на правілах чэсці, добрапрыстойнасці.

Чэснае жыццё.

Чэснае імя.

3. Маральна чысты, цнатлівы.

◊

Чэснае слова — выраз, які ўпэўнівае ў праўдзівасці чаго-н.

|| наз. чэ́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цно́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і цнатлівы (у 1 знач.). Якуб Колас падае чыстыя высакародныя адносіны паміж героем аповесці і Алёнкай — разумнай, цнотнай дзяўчынкай. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kéusch a цнатлі́вы, цно́тны, няві́нны; сарамлі́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

chaste [tʃeɪst] adj.

1. fml цно́тны, цнатлі́вы, няві́нны

2. fml перан. про́сты (густ), стро́гі (стыль)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГРЫ́МЕЛЬСГАЎЗЕН (Grimmelshausen) Ганс Якаб Крыстафель фон (каля 1621, г. Гельнгаўзен, Германія — 17.8.1676),

нямецкі пісьменнік. Перажыў жахі Трыццацігадовай вайны 1618—48, быў яе ўдзельнікам. З 1667 стараста ў г. Рэнхен, дзе напісаў усе свае творы. Самы вядомы з іх — сац.-філас., гратэскна-сатыр. раман «Сімпліцысімус» (1-е выд. 1669, найб. поўнае 1671). Яго гал. герой Сімпліцый («прастак») увайшоў у галерэю вечных вобразаў сусв. л-ры. Раман — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця Германіі і ўсёй Еўропы ў гады Трыццацігадовай вайны, прасякнуты антываен. пафасам і трывожным роздумам пра лёс чалавечай цывілізацыі, ідэямі духоўнага стаіцызму. Працягам «сімпліцыяны» сталі раманы «Прастаку насуперак, або Дзіўнае апісанне жыцця махляркі і прайдзісветкі Кураж», «Шпрынгінсфельд» (абодва 1670), «Дзівоснае птушынае гняздо» (1672). У яго спадчыне раманы на гіст. і біблейскія сюжэты («Цнатлівы Іосіф», 1667), фантаст. («Першы абібок», 1670, і «Свет навыварат», 1673). На бел. мову раман «Сімпліцысімус» пераклаў В.​Сёмуха.

Тв.:

Бел. пер. — Сімпліцысімус. Мн., 1997;

Рус. пер. — Симплициссимус. М., 1976.

Г.​В.​Сініла.

т. 5, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нечапа́ны

1. únberührt; heil, únbeschädigt;

2. перан. (нявінны, цнатлівы) únberührt; júngfräulich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

virginal [ˈvɜ:dʒɪnl] adj.

1. няві́нны, бязгрэ́шны; цнатлі́вы;

virginal innocence дзяво́чая няві́ннасць

2. чы́сты, некрану́ты;

a virginal pasture некрану́ты вы́ган

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

virtuous

[ˈvɜ:rtʃuəs]

adj.

1) до́бры; мара́льны; пра́ведны

2) мара́льна чы́сты, цнатлі́вы, сумле́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

júngfräulich a

1. няві́нны, дзяво́цкі, цнатлі́вы

2. некрану́ты

3. дзяво́чы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)