Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
апраме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, як у пекле; пякельны. //перан. Незвычайны па ступені праяўлення. На міг здалося, што навокал апраметная цемрадзь.Карпаў.Прыўзнімаю галаву .. і жахаюся: пада мною — прадонне. Чорная, як сажа, апраметная бездань.Сачанка.
2.узнач.наз.апраме́тная, ‑ай, ж. Пекла, падземнае царства. — А вы, бацюшка, — перабіў яго Андрэй, — у Чыжэвічы да свае Юлькі ўсё яшчэ па лёдзе ходзіце ці праз мост? Па лёдзе цяпер страшна, праваліцеся ў апраметную.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
darkness
[ˈdɑ:rknəs]
n.
1) це́мра, це́мень, цямно́та, це́мрадзьf.
2) пану́расьць f.; го́ра n., сум -у m., бяда́f.
3) невядо́масьць, сакрэ́тнасьць f.
4) не́вуцтва n., цямно́та f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
недалёкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага бровара.Бядуля.Злева ад нас памалу заціхаў бой, а начную цемрадзь спакваля разганялі водсветы недалёкага пажару.Дзенісевіч.// Які мае невялікую працягласць; кароткі. Дарога была недалёкая: сем вёрст.Чарнышэвіч.
2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыйдзе неўзабаве. У недалёкім мінулым. □ Быў шэры дзень, ужо напоўнены подыхам недалёкай зімы.Пестрак.
3. Разумова абмежаваны; някемлівы. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dark1[dɑ:k]n. цемната́, це́мра, це́мрадзь;
after dark пасля́ надыхо́ду цемнаты́;
before dark да надыхо́ду цемнаты́
♦
a shot in the dark выпадко́вая здага́дка;
be in the dark (about smth.)infml не ве́даць (пра што-н.), мець цьмя́нае ўяўле́нне;
I am in the dark as to his plans. Яго планы мне невядомыя.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
night
[naɪt]1.
n.
1) ноч f.
Good night! — Дабра́нач!
by (at) night — уначы́; по́начы
last night — учо́ра ўве́чары
to have a good (bad) night — до́бра (бла́га) спаць уначы́
2) це́мра f.; це́мень, це́мрадзьf.
to go forth into the night — зьні́кнуць у це́мры но́чы
3) змрок -у m.
2.
adj.
начны́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
dark
[ˈdɑ:rk]1.
adj.
1) цёмны
a dark night — цёмная ноч
dark red — цёмна-чырво́ны
2) сму́глы, чарня́вы, цёмнавало́сы
a dark complexion — сму́глы ко́лер тва́ру
3) Figur. няя́сны, незразуме́лы
a dark chapter in a book — незразуме́лы разьдзе́л у кні́зе
4) та́йны, сакрэ́тны
a dark plan — та́йны плян
5) Figur. цёмны, неадукава́ны; бескульту́рны
6) злы, ліхі́, дрэ́нны; агі́дны
a dark deed — агі́дны ўчы́нак
7) пану́ры, су́мны, невясёлы
a dark look — пану́ры вы́гляд або́ по́зірк
2.
n.
1) це́мра f.; це́мень, це́мрадзьf.
2) змрок -у m.
3) цёмны ко́лер
•
- after dark
- keep dark
- in the dark
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сцюдзёны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае нізкую ці адносна нізкую тэмпературу; халодны (пра паветра, вецер і пад.). Вада ў .. [рэчцы] сцюдзёная, крынічная, чыстая, як крышталь.Новікаў.Хвілін праз сорак, у дадатак да ўсіх нашых няшчасцяў, мы [лётчыкі] трапілі ў густы сцюдзёны туман.Шамякін.Пуста і холадна цяпер там [на месцы сустрэчы], вербы атрасаюць апошняе лісце, сцюдзёны вецер вее ад ракі.Чарнышэвіч./ Пра цела, часткі цела. Лоб быў сцюдзёны, і Алег пакрыў яго далонню, а потым пачаў хукаць, грэць сваім дыханнем.Ермаловіч.[Ногі] былі дужа азызлыя, нібы падпухлыя, і дужа сцюдзёныя.Быкаў.// Які характарызуецца нізкай тэмпературай (пра пагоду, пару і пад.). У верасні ночы бываюць сцюдзёныя.Галавач.Іх [сяброў] прывялі за дрот зімой сцюдзёнай.Аўрамчык.У сцюдзёную зімовую пару аўтаматчыкі станавіліся на лыжы і рабілі рэйды ў тыл ворага.«Звязда».// Які не ацяпляецца; не ўцеплены (пра памяшканне). У доўгай, бы пуня, сцюдзёнай будыніне, апрача залы са сцэнай, былі два пакойчыкі. Мядзёлка. // Пазбаўлены цеплыні (пра рэчывы, прадметы, з’явы). Калючым сцюдзёным снегам гарэзна сыпле ў твар [вецер], сячэ, як шротам.Якімовіч.Сцюдзёная раса абмывае ногі, аж ломіць у суставах.Гамолка.// Ахалоджаны. Сцюдзёны квас.
2. Звязаны з адчуваннем холаду, з уяўленнем аб холадзе. Сцюдзёнае неба./ Пра цемень, сінь і пад. Ранак сустрэў Свету сцюдзёным блакітам чыстага неба.Гарбук.[Вочы старога рыбака] наглядзеліся за век і на яснае сонца, якога так шмат бывае на крынічна-празрыстай азёрнай вадзе, і на сцюдзёную чорную цемрадзь.Брыль.//перан. Які нагадвае па колеру лёд, глыбіню вады, паветраную прастору. Калі адцвітае яна — пяшчотна сіняя сцюдзёная краска — тады жыццё адкрывае ўсе вокны.Лынькоў.
3. Які не вылучае цяпла; не выклікае адчування цяпла (пра месяц, зоркі). А там, на радзіме, марозам убраны У сцюдзёныя зоры стары медны бор.Танк./ Пра зару, святло і пад. Калі ж разліўся ў роднай шыры Сцюдзёным сполахам усход, Ужо над пожнямі у вырай Вандроўнік-жораў вёў свой род.Кірэенка./увобразнымужыв.Гарэла каліна ў сцюдзёным агні.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)