Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квітне́нне, ‑я, н.
1.Станпаводлезнач.дзеясл. квітнець; цвіценне.
2. Тое, што і квецень. Чаромха над ракою зацвіла, Страсаюць снег свайго квітнення вішні.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФІЯРЫТУ́РА (італьян. fioritura літар. — цвіценне) у музыцы, арнаментальны пасаж, які ўпрыгожвае мелодыю. Шырока выкарыстоўвалася ў італьян. оперы 18 ст. У адрозненне ад каларатуры тэрмін «Ф.» ўжываецца і да пасажаў у інстр. музыцы. Гл. таксама Арнаментыка.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ФОТАПЕРЫЯДЫ́ЗМ (ад фота... + грэч. periodos абход, пэўнае кола часу),
рэакцыя арганізмаў на змену дня і ночы, якая выяўляецца ў ваганнях інтэнсіўнасці фізіял. працэсаў.
У раслін Ф. — прыстасавальная рэакцыя да комплексу сезонных змен навакольных умоў. Органы ўспрымання фотаперыяду — лісце. Асн. вынік — утварэнне ў розных органах раслін фітагармонаў, што ўплываюць на цвіценне, утварэнне клубняў, цыбулін, караняплодаў і інш., а таксама на фізіял. працэсы (напр., пераход да спакою, засухаўстойлівасць). У залежнасці ад рэакцыі на даўж. дня, якая паскарае цвіценне, расліны падзяляюць на даўгадзённыя (напр., збожжавыя злакі, блёкат). караткадзённыя (каноплі, рыс, соя, тытунь і інш.) і нейтральныя (напр., гарох, грэчка). Даўгадзённыя расліны пашыраны пераважна ва ўмераных і прыпалярных шыротах, караткадзённыя — бліжэй да субтропікаў. Асаблівасці Ф. выкарыстоўваюцца ў селекцыі. У жывёл Ф. кантралюе надыход і спыненне шлюбнага перыяду, пладавітасць, восеньскія і веснавыя лінькі, міграцыі і інш. Генетычна абумоўлены і звязаны з біялагічнымі рытмамі. Рэгулюецца нерв. і гарманальнымі механізмамі. Выкарыстоўваецца для прагназавання дынамікі і рэгуляцыі колькасці жывёл, у сельскай гаспадарцы (напр., штучнае падаўжэнне дня ў асенне-зімовы перыяд стымулюе яйцаноскасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́квець, ‑і, ж.
Абл. Кветкі, якія пачынаюць распускацца; цвіценне раслін. Падымае наквець сонны бэз, Каб сказаць, што кветак будзе многа.Шушкевіч.Вятры шумяць у полі, І дрэмле ў наквеці На схонах ніў сяло.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЮВЕНІ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. juvenilis юны),
перыяд жыцця расліны ад паяўлення праростка да пач. цвіцення. Расліны ўтвараюць вегетатыўныя органы, актыўна растуць, але яшчэ не гатовыя да генератыўнага развіцця. Асн. прычыны: няздольнасць верхавінкі парастка і кораня рэагаваць на ўздзеянне гармонаў, што індуцыруюць цвіценне, іх нізкае змяшчэнне ў тканках і высокі ўзровень інгібітараў цвіцення. Працягласць Ю. рэгулюецца прыстасавальнымі рэакцыямі — яравізацыяй і фотаперыядызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія), анемагамія, ветраапыленне,
прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш.Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.