vibration [vaɪˈbreɪʃn] n.

1. вібра́цыя, хіста́льны рух; рэзана́нс

2. pl. vibrations fml флюі́ды; інстынкты́ўная здага́дка, цьмя́нае ўяўле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хва́ля, -і, мн. -і, хваль, ж.

1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.

Хвалі залівалі бераг мора.

2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі ці электрамагнітным полі (спец.).

Электрамагнітныя хвалі.

Гукавая х.

3. перан., чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.

4. перан., чаго. Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.

Х. дэманстрацый.

Х. мітынгаў.

|| прым. хва́левы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гук, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Ваганні паветра, якія мы ўспрымаем слыхам. Гукаў не было, нават не чулася шолаху траў, які звычайна ўлоўлівае вуха ў такую начную пару ўлетку. Хадкевіч.

2. ‑у. У фізіцы — хістальны рух частак паветра або другога асяроддзя. Скорасць гуку. Тэорыя гуку.

3. ‑у. У музыцы — тон адпаведнай вышыні ў адрозненне ад шуму. Музыкальны гук.

4. ‑а. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы. Галосныя гукі. Зычныя гукі.

•••

Камбінаторыка гукаў гл. камбінаторыка.

Ні гуку — а) пра глыбокую цішыню. Змоўкла радыё, ні гуку, І голас дыктара заціх. Колас; б) загад маўчаць, не абзывацца. — Здавайся, нас тут многа! І ні гуку! — моцным шэптам загадаў Палікар. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коле́блющийся

1. прич. які́ (што) калы́шацца, які́ (што) гайда́ецца, які́ (што) вару́шыцца, які́ (што) кра́таецца; які́ (што) хіста́ецца, які́ (што) калыва́ецца, які́ (што) ківа́ецца; які́ (што) вага́ецца, які́ (што) зы́баецца; см. колеба́ться 1—6;

2. прил., физ. хіста́льны, вага́льны;

3. прил. (шаткий, неустойчивый) хі́сткі; (изменчивый) зме́нлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Прыводзіць у хістальны рух; ківаць з боку ў бок. Парывісты моцны вецер хістаў і згінаў вяршаліны дрэў, шкуматаў густую лістоту. Бяганская. Хістае вецер спелае палессе, І хваля хвалю гоніць — не кране. Тарас. // безас. Кідаць з боку ў бок (пры хваробе, стомленасці і пад.). Ад стомы яе [Надзю] хістала, шумела ў галаве, натруджаныя пальцы зводзіла сутарга. Бураўкін. Ледзь дачакалася [Ніна] раніцы. Трэба ісці на работу, а галава як волавам налітая, хістае ў бакі. Лобан. // Ківаючы, рабіць хісткім; расхістваць. Маладая дужая рука хістала крыж. Пташнікаў.

2. чым. Рабіць хістальныя рухі чым‑н. На голых, спаленых дзялянках Хвоі хістаюць задымленым веццем. Куляшоў. Бор наш сумнай хістаў галавой. Броўка.

3. перан.; што. Рабіць няўстойлівым; падрываць. Хістаць аўтарытэт. □ Моладзь несла вялікія страты заўжды — Ад асілкаў з далёкіх паданняў, былін, Што мячом і шчытом нашых продкаў былі, Да паўстанцаў, што трон самаўладдзя хісталі І свой лёс — на падбрэхічаў лёс не змянялі. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)