Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп.падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арэ́шына, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, на якім растуць плады, вядомыя пад назвай лясных арэхаў; ляшчына. Хусцінка белая мільгнулася і знікла Паміж арэшын.Панчанка.Тонкая арэшына сагнулася і зашастала па лісці.Бажко.
2.толькіадз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Хусцінка трохвугольнай формы, якую носяць на галаве або на шыі. Лена надзела новую сукенку, на галаву ўскінула блакітную, з вялікімі жоўтымі ружамі касынку.Ваданосаў.На шыі ў Волечкі была стракатая маміна касынка.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́, ‑ы; мн. полы, ‑аў; ж.
1. Тое, што і крысо. Полы кажушка канчаліся пашматованымі, абтрэпанымі лахманамі, якія .. пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі.Колас.
2. Кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка. На ёй [вясне] — хусцінка ў мігценні зор, На ёй — сукенка ў дванаццаць пол.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́ЦАЛА (Яўген Піліпавіч) (14.1.1937, с. Новажыватаў Вінніцкай вобл., Украіна — 5.7.1995),
украінскі пісьменнік. Скончыў Нежынскі пед.ін-т (1959). Друкаваўся з 1961. Аўтар зб-каў апавяданняў і навел «Людзі сярод людзей» (1962), «Яблыкі з восеньскага саду» (1964), «Выкупаная ў любісце» (1965), «Хусцінка шоўку зялёнага» (1966), «Пах кропу» (1969), лірыка-псіхал. аповесцей «Дзяўчаты на выданні» (1971), «Двое на свяце кахання» (1973), «З агню ўваскрэслыя» (1978), гумарыстычна-гратэскавага рамана-трылогіі «Пазычаны муж», «Прыватнае жыццё феномена», «Парад планет» (1982—84); зб-каў вершаў «Пісьмо зямлі» (1981), «Час і прастора» (1983), «Жывём на зары» (1984) і інш. Яго творы адзначаны мяккім лірызмам, тонкім моўным жывапісам, глыбокай народнасцю і філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. За кн. прозы «Арламі аранае» (1977), «Што мы ведаем пра любоў» (1979), «Паляванне з гончым сабакам» (1980) і цыкл «Апавяданні з Цярноўкі» (1981) Літ. прэмія Ю.Яноўскага 1982; за зб-кі «Сайёра» (1980) і «Праляцелі коні» (1984) Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1985. За цыкл нарысаў-памфлетаў «Ментальнасць арды» (1994—95) прэмія імя І.Агіенкі 1996. На бел. мову асобныя творы Гуцалы пераклалі М.Дубянецкі, М.Лужанін, А.Мажэйка, М.Прашковіч, Л.Салавей, А.Чаркасаў, А.Шарахоўская, Б.Сачанка і інш.