Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНІ́СТЫЯ КЛЕ́ТКІ, склераіды,
парэнхімныя па форме, мёртвыя клеткі, якія маюць патоўшчаныя слаістыя адраўнелыя абалонкі. Звычайна насычаны солямі кальцыю ці крэменязёму і пранізаны поравымі канальцамі. Надаюць моцнасць тканкам. Бываюць кароткія, размяшчаюцца групамі (канкрэцыямі) у мякаці пладоў (груша, айва), карэнішчах (півоня, ветраніца), каранях (хрэн), лубе (дуб, бук), радзей ствараюць суцэльны слой (перыкарпій арэха, костачкі слівы, вішні); падоўжаныя К.к. звычайна знаходзяцца ў насеннай абалонцы (фасоль). Адзіночныя маюць зорчатую форму, умацоўваюць сцёблы, лісце (жоўты гарлачык, чай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́рмас ‘рэдзька’ (Сцяшк. Сл.), ту́рмус ‘турнэпс’ (навагр., Жыв. сл., Васільковая сп.). Лічыцца сапсаванай назвай турнэпс (гл.), параўн. турне́пс, турнэт ‘тс’ (Сл. ПЗБ.). Аднак здзіўляе падабенства з аддаленымі геаграфічна назвамі асм.тур.turma ‘рэпа’, тат.torma ‘рэдзька’; венг.torma ‘хрэн’, з якіх выводзяць харв.turma, turman ‘хрэн’ (Скок, 3, 485), славен.tȗrman ‘тс’ (Сной у Бязлай, 4, 250). Магчыма, пранікненне праз мову беларускіх татараў-гароднікаў? Параўн. напоўненую «ўсходнімі элементамі» лічылку: Шалды‑балды, / Бушмак — барада́, / Выйдзі вон з гарада́. / Турмас! (бялын., Дзіц. фальк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Невялікая кадзь; кадушка. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі.Вялюгін.І [Маці] лічыць дні, Каб хутчэй дачакацца, Хлебны квас прыгатуе ў ліпавай кадцы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хренхрэн, род. хрэ́ну м.;
◊
хрен ре́дьки не сла́щепогов.хрэн за рэ́дзьку не саладзе́йшы; як там не смята́на, так тут не сыро́ватка; адно́ — гара́чка, а друго́е — баля́чка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)