МІХА́Й ХРА́БРЫ (Mihai Viteazu; 1558—9.8.1601),

гаспадар (князь) Валахіі [1593—1600]. Вёў барацьбу супраць тур. панавання і за стварэнне цэнтралізаванай рум. дзяржавы. У 1595 у бітвах каля с. Кэлугэрэнь і на р. Дунай разбіў тур. войскі і прымусіў іх пакінуць Валахію. У 1599 ваен. шляхам падпарадкаваў Трансільванію, у 1600 — Малдаўскае княства і пачаў называць сябе «гаспадаром Валахіі, Трансільваніі і ўсёй Малд. зямлі». Аднак у выніку паўстання мясц. знаці ў вер. 1600 страціў Трансільванію. У той жа час Малдову акупіравалі войскі Рэчы Паспалітай, якія потым разам з малд. войскамі ўварваліся ў Валахію. У выніку здрады сваіх баяр, што падтрымалі малд. прэтэндэнта на валашскі прастол С.​Мавілу (Магілу), М.Х. пацярпеў паражэнне і ў касір. 1600 уцёк у Аўстрыю. У 1601 на чале наёмнага войска, набранага на сродкі аўстр. Габсбургаў, уварваўся ў Трансільванію і 3 жн. разбіў там войска мясц. знаці. Забіты паліт. праціўнікамі, якія апасаліся яго вяртання на валашскі прастол.

т. 10, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Баляслаў I Храбры 2/119, 419; 8/503, 654; 9/455; 12/88

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

хра́брый хра́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

храбрэ́ц, -раца́, мн. -рацы́, -рацо́ў, м.

Храбры чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́цязь, -я, мн. -і, -яў, м.

У Старажытнай Русі: храбры воін, асілак.

Слаўныя віцязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВІ́ЦЯЗЬ (стараж.-рус.),

у Стараж. Русі храбры воін, герой.

т. 4, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

courageous [kəˈreɪdʒəs] adj. му́жны, хра́бры, адва́жны, бясстра́шны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ваяўні́чы, -ая, -ае.

1. Схільны да вайны, храбры.

Ваяўнічыя плямёны.

2. Уласцівы воіну, мужны, адважны, баявы (таксама іран.).

В. выгляд.

В. характар.

Ваяўнічыя планы (агрэсіўныя).

|| наз. ваяўні́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gallant [ˈgælənt] adj. fml

1. хра́бры

2. гала́нтны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spunky [ˈspʌŋki] adj. infml

1. адва́жны, хра́бры

2. гара́чы, запа́льчывы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)