1.Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла.Панчанка.І дзень і ноч імгліцца дождж.Машара.З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rozmarszczyć
зак. выраўнаваць, разгладзіць;
rozmarszczyć czoło — перастаць хмурыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
су́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак.
Разм. Пахмурна ссоўвацца (пра бровы). //Хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека). [Маці:] — Дачушка, не супся. Я нічога не ўкрала. Чаго я буду маўчаць?Ермаловіч./уперан.ужыв.А неба ўсё супілася, цямнела. Вялізная чорная хмара плыла над галавою.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rúnzelnvt
1. мо́ршчыць;
die Stirn ~ мо́ршчыць лоб, хму́рыцца
2.~, sich змо́ршчвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zachmurzać się
незак.
1. пакрывацца (зацягвацца) хмарамі;
2.перан.хмурыцца; азмрочвацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр.су́пити, рус.су́пить ’хмурыць’, польск.sępić ’тс’, чэш.posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв.sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адмя́кнуць, ‑не; пр. адмяк, ‑ла; зак.
Зрабіцца мякчэйшым ад вільгаці; адсырэць, размякнуць. Гразь на штанах, мусіць, яшчэ з Карчаватак. Падсохла на сонцы за дзень, пасля зноў адмякла ў рацэ, калі цягалі калёсы.Пташнікаў.// Аслабнуць, адваліцца (пра мароз, холад). Удзень было сонечна, марозна і ціха, а перад захадам сонца неба пачало хмурыцца, адмяк мароз і з усходу павеяў вецер.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сурмі́ла ’нязграбны і суровы, непамяркоўны чалавек’ (Янк. 3.), ’тоўсты вялікі мужык’ (пух., ЭШ), ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.), сурмі́ло ’непрыветлівы, змрочны, павольны чалавек’ (ТС). Магчыма, да сурма2; аб суф. ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107. Параўн., аднак, сурмі́цца ’хмурыцца’ (Гарэц. 1), укр.дыял.сурма́чити ’хмурыць, супіць’, якое тлумачыцца як вынік метатэзы з *сумрачити ’хмурыць’ (ЕСУМ, 5, 480), гл. сумрак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
scowl
[skaʊl]1.
v.i.
хму́рыцца, насу́плівацца
2.
v.t.
выка́зваць са зло́сьцю
to scowl one’s disapproval — вы́казаць зло́сна сваё незадавальне́ньне
3.
n.
пану́ры, змро́чны вы́гляд
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)