Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Verbündete
subm, f -n, -n саю́знік, -ніца; хаўру́снік, -ніца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zausznik
м.
1. памагаты; супольнік; хаўруснік;
2. нагаворшчык; даносчык; шаптун
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Супо́льны ’агульны, сумесны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Варл., Бяльк.), сюды ж супо́льна ’разам, сумесна’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Бяльк., Варл., Гарэц., ЛА, 5), супо́льнік ’паплечнік, аднадумец; саўдзельнік, хаўруснік’, су́польнікі ’суседзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.супольныи ’агульны, сумесны’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 135). Укр.спі́льний, польск.spólny ’супольны’, чэш.společný, славац.spoločny ’тс’. Прасл.*sǫpolьnъjь (Трубачоў, Проспект, 80), што да прасл.*sъ polu, дзе *polъ ’палавіна, палова’; старая аснова на ‑u; гл. таксама Шустар-Шэўц, 1343; Махэк₂, 570; Борысь, 569; ЕСУМ, 5, 374.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хра́бры, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Мой продак быў надзвычай смелы, Надзвычай храбры продак мой Супроць чужынцаў азвярэлых З дубінкаю ішоў у бой.Жычка./узнач.наз.хра́бры, ‑ага, м.Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край.Гілевіч.// Які сведчыць аб храбрасці, выражае храбрасць. Храбры ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супо́льнік, ‑а, м.
1. Таварыш па сумеснай дзейнасці; паплечнік, аднадумец. [Андрэй:] — Якая ў яго душа? Ці будзе .. [Нікадзім] супольнікам і памочнікам у цяжкую часіну?М. Ткачоў.[Рыгор] быў маўклівы і як быццам нелюдзімы, але я адразу адгадаў у ім супольніка па думках.Краўчанка.
2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх‑н. непрыгожых справах, злачынстве. На другім возе .. сядзіць разам з бацькам яго .. прыяцель, супольнік ва ўсіх шкодах, Хведзька.Мележ.[Антон:] — Але навошта ж Вукаты ўтоіў жыта? Сабе? Дык людзі малоцяць, усё ведаюць, нікуды не сплавіш. Ці, можа, яны тут усе супольнікі, у адным хаўрусе?Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)