bloody [ˈblʌdi] adj.

1. крыва́вы;

a bloody nose скрыва́ўлены нос

2. крыважэ́рны, лю́ты

3. BrE, slang, taboo пракля́ты, хале́рны (у лаянцы);

What bloody awful weather! Якое праклятае надвор’е!;

He doesn’t bloody care about the matter. Ён ні халеры не думае пра справу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Несудо́мны, несудомы ’надта вялікі, страшны’ (ТС); несудо́мны лес = вялікі, непраходны лес, нетра; несудомны мороз = вялікі, траскучы мароз (мазыр., ул. зал.). Відаць, да суд (гл.), параўн. рус. несудимый ’вельмі моцны, перавышаючы звычайную меру’, не судом (божиим) ’вельмі моцна, у вельмі вялікай колькасці’ (Дзяул. сл.), несудо́м кричать ’крычаць вельмі моцна’ (паўд.-рус., СРНГ), што тлумачыцца зыходным значэннем ’які не падлягае абмеркаванню ці асуджэнню’ (Даль), г. зн. ’надзвычайны’. Аднак для названых слоў нельга выключыць і іншыя версіі ці па меншай меры ўплыў біблейскага імені уласнага Садом, якое пачало ужывацца як апелятыў, паради, судом ’нешта нядобрае, непрыемнае’: Судом ее возьмі, дзе вона дзелася, тая шапка! (ТС), параўн. садомія (содомія) ’вялікае злоўжыванне; моцная разбэшчанасць’ (Нас.) і інш., гл. Някрасава, Диалект, иссл. по рус. яз. M., 1977, 247–250; іншая версія ад *sędoma (паводле Ліуканен, Отглаг. сущ., 131 < Zsędębma ад sъ‑dębiti ’акачанець’), параўн. укр. судо́ма ’міжвольнае скарачэнне мускулаў (ад болю, холаду, пры некаторых захворваннях і г. д.), сутарга’; тады адмоўе ў несудомны можа выконваць функцыю табу; адносна семантычнай мадэлі параўн. халерны, пранцаваты і пад. як экспрэсіўная адмоўная характарыстыка ў адносінах да нежывых прадметаў (халерны холад і пад.). Для спалучэнняў тыпу гушча несудомая можі^а дапусціць народна-этымалагічнае збліжэнне з сыйці, сходзіць (гушча несы(и)домая?); параўн. несходзімы ’непраходны; вялікі (пра лес)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zakichany

разм. дрэнны; паганы; паскудны; халерны;

zakichany interes — нікчэмная справа; гіблая справа;

nie twój zakichany interes — не твая паганая справа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bloody

[ˈblʌdi]

1.

adj. -bloodier -iest

1) крыва́вы, які́ крыва́віць

a bloody nose — крыва́вы нос

2) скрыва́ўлены, запэ́цканы крывёю

3) крыва́вы

a bloody battle — крыва́вая бітва́

4) крыважэ́рны, лю́ты

5) чырво́ны, як кроў

the bloody sun — чырво́нае, як кроў, со́нца

6) Brit., Sl.а́янка) пракля́ты, хале́рны

He’s a bloody fool — Ён набі́ты ду́рань

2.

v.t.

1) ра́ніць да крыві́, скрыва́ўліваць

2) пля́міць, пэ́цкаць крывёю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)